Супрацоўнікі Лоеўскага раённага Дома культуры, сабраўшы багаты калядны матэрыял, вырашылі паказаць абрад амаль поўнасцю на цэнтральнай плошчы, як кажуць, “старым — на ўспамін, а маладым — на навуку”.13 студзеня ўвечары на плошчы сабраліся людзі. Свята адкрыў святар мясцовай царквы, айцец Міхаіл. Разам з пеўчымі ён ухваліў Раджаство Хрыстова і павіншаваў жыхароў Лоева з наступіўшым новым годам.
А потым пачаўся абрад калядавання. Гаспадароў і іхніх дзяцей “умоўнай” хаты віншавалі калядоўшчыкі, спяваючы і зычачы ім:
“...У дзяжы з падыходам,
А ў печы з падростам,
На стале з прыбыткам
З добрым ужыткам!”
Не абышлося без казы (пладавітасць, дабрабыт), павадыра з мядз-ведзем (сіла, здароўе), цыгана з канём, афіцэра з маладзіцай, механошы, шчодрых і іншых традыцыйных персанажаў каляднага свята. Трэба сказаць, што сярод песень былі і мясцовыя, якіх больш нідзе не пачуеш.
Увесь абрад быў насычаны гумарам, жартамі: тут каза танцавала і “ўмірала”; гаспадар “купляў каня”; “дрэсіраваны” мядзведзь паказаў, як некаторыя маладыя людзі танцуюць і бавяць свой вольны час. Афіцэр з маладзіцай жадалі шчасця і здароўя “ў ручкі, у ножкі і ў жывоцік трошкі!”, запрашаючы ўсіх прысутных на танцы.
З песняй “Будзь ваша здароў! Шчасця ўсім даволі, а бяды ніколі...” калядоўшчыкі пакінулі чулых гаспадароў, а іх месца занялі Дзед Мароз і Снягурка. Яны правялі конкурс на лепшыя калядную песню і шчадроўкі, у якім з задавальненнем прынялі ўдзел як дарослыя, так і дзеці.
В. ХАМЯНОК,
загадчык аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


