Гэты магазін прыцягвае да сябе транзітных вадзіцеляў і пасажыраў не толькі таму, што знаходзіцца на ўскрайку вёскі збоку шасейнай дарогі Гомель — Жлобін, а і прывабным знешнім выглядам, культурным абслугоўваннем, магчымасцю купіць неабходныя харчовыя і нехарчовыя тавары, заказаць каву, гарбату, нават гарачы абед.Вось таму з раніцы і да позняга вечара тут пастаянна шмат наведвальнікаў. Заязджаюць адпачыць і перакусіць з дарогі нават вядомыя людзі. Былі тут нядаўна і артысты ансамбля “Сябры”.
— Я добра памятаю той дзень, — расказвае маладая прадаўшчыца Тамара Логвінава. — Спачатку зайшло некалькі артыстаў. Потым з’явіліся Анатоль Ярмоленка з Алесяй. Размаўлялі проста, даступна. Магазін наш ім вельмі спадабаўся. Артысты падзякавалі нам, пажадалі поспехаў ў жыцці і рабоце. Многа кампліментаў нам сказаў Анатоль Ярмоленка.
— Шмат цёплых слоў пастаянна даводзіцца чуць і ад іншых наведвальнікаў, — уступае ў гаворку старэйшая работніца магазіна Тамара Адамаўна Іваненка. — І працаваць ад такіх слоў хочацца яшчэ лепш. Мы робім усё магчымае, каб людзі выходзілі з нашага магазіна задаволенымі.
Гэтыя словы пацвердзіла і загадчыца гандлёвай кропкі Святлана Паўлаўна Платонава. Яна расказвае і аб тым, што пастаянна шырокі асартымент тавараў, з улікам пажаданняў пакупнікоў і па іх канкрэтных заказах. У гэты дзень былі, напрыклад, два вялікія і прыгожыя пірагі, якія выпечаны на Буда-Кашалёўскім хлебазаводзе. З гэтага прадпрыемства ў продаж рэгулярна пастаўляюцца свежыя хлебабулачныя вырабы. Добрая прадукцыя паступае і з кандытарскага цэха раённага спажывецкага таварыства. Зараз у “Зручным” выручка ад рэалізацыі тавара складае 16 — 18 мільёнаў рублёў у месяц, а ў летнія месяцы яна перавышае 30 мільёнаў рублёў.
І такі магазін у Буда-Кашалёўскім раёне не адзін. Як правіла, пастаянна шмат пакупнікоў у крамах пасёлка Камунар, вёсак Крыўск, Рагінь, дзе загадчыцамі працуюць Любоў Васілеўна Гракун, Святлана Іванаўна Сакалова, Галіна Іванаўна Цубатава.
— За кошт работы такіх магазінаў мы кампенсуем страты невялікіх гандлёвых кропак у аддаленых вёсках, — паведамляе дырэктар “Горкаапгандлю” Ала Іванаўна Кочкіна. — У нашым раёне ёсць некалькі зусім малых вёсак і пасёлкаў, дзе няма магазінаў. Тавар для сялян завозім аўталаўкамі, якіх у нас пяць. Адным словам, усебакова клапоцімся аб сельскіх пакупніках. Таму і тавараабарот пастаянна расце. За 11 месяцаў гэтага года ён перавысіў на 16,6 працэнта мінулагодні паказчык. А па выніках у цэлым за год гэта розніца яшчэ павялічыцца.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


