Дзеці ходзяць у школу, каб набываць грунтоўныя веды — здавалася б, гэта бясспрэчная ісціна. Аднак сёння яе ўжо можна ставіць пад сумненне. З адменай школьнай формы шмат хто з падлеткаў пачаў наведваць сярэднія навучальныя ўстановы з мэтай… прадэфіліраваць у новым шыкоўным “прыкідзе”.І для настаўнікаў даўно не сакрэт, што на ўроках некаторым дзяўчатам куды цікавей старанна падпільваць ногцікі ды фарбаваць твар, кожныя пяць хвілін пазіраючы на сябе, прыгожую, у люстэрка, чым глядзець на дошку і імкнуцца засвоіць нейкі праграмны матэрыял. Спытаеце, прычым тут касметыка? Адно вынікае з другога. Школьніца, якая нацягнула зранку суперміні-спаднічку, модны топ і туфлі на высачэнных абцасах, напэўна, клапоціцца перш за ўсё не пра поспехі ў вучобе…
Яшчэ адна дэталь: нядаўна была ў школе, якую я скончыла, заходзіла пабачыцца са сваімі настаўнікамі. Але ўразілі мяне як раз навучэнцы: суцэльна ўсе “дарослыя” не па гадах, дзяўчаты з восьмага класа выглядаюць старэй за маіх універсітэцкіх аднакурсніц, а ад рознакаляровых вопратак увогуле галава кругам пайшла. Не! Я за свабоду самавыражэння і творчую індывідуальнасць кожнага, але павінны быць межы! Наляпісты малюнак світэра ці брудныя штаны — гэта яшчэ не прыкмета густу, хутчэй наадварот. А падобнай стракатасці адценняў, на маю думку, наогул не месца ў школе, бо калі раней дзеці на перапынках чыталі падручнікі і паўтаралі тэмы, то зараз яны займаюцца разглядваннем сяброўскіх абновак і абмеркаваннем іх коштаў.
Дарэчы, пра кошты. Аплочваюць дзіцячыя капрызы, канешне ж, бацькі, якім у дадзенай сітуацыі застаецца толькі паспачуваць. Ну як адмовіць роднай крывіначцы ў чарговых цудоўных боціках, калі яна так просіць, так просіць. І дарма, што ў кішэні пуста. А калі такіх малалетніх “моднікаў” у сям’і два ці болей, то на іх наогул не назарабляеш.
— Асабіста мае дзеці ніколі не патрабавалі чагосьці звышнатуральнага ў адзенні, — расказвае эканаміст Валянціна Лугавая. — У сябровак былі выпадкі, калі дзеці літаральна пераварочвалі іх уверх тармашкамі і гэтак вытрухвалі на новыя джынсы апошнія грошы. Сумна…
А што рабіць малазабяспечаным сем’ям, дзе і вытрухваць няма чаго? У класах адразу ж бачна па “прыкідах”, якая зарплата ў бацькоў. Над дрэнна ці сціпла (што для сучасных падлеткаў адно і тое ж) апранутымі багатыя смяюцца і нават здзекваюцца. Адсюль вырастаюць комплексы непаўнацэннасці, якія потым “адгукваюцца” ў дарослым жыцці.
Шкада, калі кагосьці сустракаюць па вопратцы і праводзяць часам таксама па ёй. У тым ліку і настаўнікаў. Хіба рэдкасць, што многiя вучнi ў класе апрануты лепш за педагогаў і глядзяць з гэтай нагоды на іх зверху ўніз? Настаўнік, сталы чалавек з адукацыяй і вопытам, не заўсёды можа адэкватна справіцца з такой псіхалагічнай нераўнавагай, а пра школьнікаў з бедных сем’яў і казаць няма чаго. Дзіця ў 10 —12 гадоў яшчэ не ведае, што быць духоўна багатым нашмат важней, а насмешкі аднакласнікаў чуе кожны дзень. Як тут не задумаешся аб мэта-згоднасці ўвядзення школьнай формы?
А вось Насцю, вучаніцу СШ № 56, перспектыва хадзіць “як усе” неверагодна абурае:
— Мае бацькі добра зарабляюць, і я хачу апранацца лепш за ўсіх! Калі хтосьці не можа дазволіць сабе дарагую вопратку, гэта яго праблемы!
Аднак школа — храм ведаў, як бы банальна гэта не гучала, а не подыум для прэт-а-партэ! Я супраць школьнай формы савецкага ўзору, бо людзі ў ёй і сапраўды нагадвалі гадаванцаў інкубатара, але калі зрабіць яе прыгожай, прадставіць у некалькіх варыянтах, то чаму б і не насіць такое? Напрыклад, у краінах Захаду — Вялікабрытаніі ці ЗША — вучні з гонарам апранаюць майкі з лагатыпам сваёй навучальнай установы. Гэта лічыцца надзвычай прэстыжным. Атрымоўваецца, што справа ў нашым стаўленні да школьнай формы.
— У многіх склаўся стэрэатып, што школьная форма — гэта абавязкова нязграбна, — гаворыць Валерыя Мікалаеўна, настаўніца матэматыкі адной з гомельскіх школ. — Але чаму не зрабіць яе прыгожай і стыльнай? Не сумняваюся, тады вучні будуць з задавальненнем яе насіць.
Сапраўды, невырашальных праблем няма. А пакуль што хочацца пажадаць: шаноўныя школьнікі, індывідуальнасць — гэта здорава! Праяўляйце яе з дапамогай розуму і таленту ў працэсе навучання!
Наталля СТАРЧАНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


