Вёска Дзяражычы ў Лоеўскім раёне прасціраецца па ўзвышаным беразе Дняпра. Восенню 1943-га тут ішлі жорсткія баі, гітлераўцы моцна замацаваліся: дзотамі, бліндажамі, рознымі сховішчамі, траншэямі быў зрыты бераг. Свяшчэнны куток беларускай зямлі шчодра паліты крывёю
нашых салдат і камандзіраў.
У свой час начальнік палітаддзела 55-й Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі М. Б. Івушкін у кнізе “У грозныя гады” успамінаў: “Бой за вышыню 111,5 ішоў амаль суткі. Вораг прадпрымаў чатыры контратакі пад прыкрыццём танкаў, імкнучыся любым чынам вярнуць вышыню. Не раз ствараліся тут крытычныя сітуацыі. Аднак бралі верх беззапаветная адвага і высокае воінскае майстэрства нашых байцоў і камандзіраў”.
1265 воінаў 61-й і 65-й армій, удзельнікаў фарсіравання Дняпра на Лоеўшчыне, знайшлі спачын у брацкай магіле ў вёсцы Дзяражычы. Тут пахаваны і дзесяць Герояў Савецкага Саюза: рускія Аляксей Еўдакімаў, Мікалай Міхайлаў, Васіль Пічугоў, Мікалай Яромушкін, Барыс Самсонаў, украінцы Павел Скалацкі, Іван Перахода, узбек Абдусалім Дзехканбаеў, казах Ідрыс Ургенышбаеў, якут Фёдар Папоў.
82-гадовая Вольга Антонаўна Корж, карэнная жыхарка Дзяражычаў, згадвае, што вызваленне гэтых мясцін далося вялікай цаной: “Столькі было пабіта вайскоўцаў, што ступіць не было куды”. Яе
17-гадовы брат, Міхаіл, загінуў і пахаваны ў гэтым мемарыяле. Вольга Антонаўна, абапіраючыся на кавеньку, часта прыходзіць да дарагой яе сэрцу брацкай магілы. Пры сустрэчы з гэтай жанчынай падумалася: відаць і мацуе яе Усявышні, дае сілы для жыцця, што спаўна выконвае яна свой чалавечы абавязак, дбае пра ушанаванне памяці тых, хто загінуў, вызваляючы родную зямлю.
Насельніцтва сённяшніх Дзяражычаў у большасці сваёй пенсіянеры. “Напішыце пра нашых Марыю Якаўлеўну і Івана Лазаравіча Шкаляр, — прасіла старшыня Бывалькаўскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Андрыянец. — Дастойныя людзі!”
Утульны дагледжаны дом гэтай сям’і на ускрайку вёскі, на вуліцы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Папова. Да Шкаляроў трапляеш праз вінаградны тунэль. У прасторным дворыку мноства восеньскіх кветак.
Марыя Якаўлеўна і Іван Лазаравіч ужо 38 гадоў разам. Выгадавалі дваіх сыноў, маюць пяцёра ўнучак. Старэйшы са сваёй сям’ёй жыве ў Мінску, працуе на трактарным заводзе. Малодшы ж застаўся на Лоеўшчыне, у вёсцы Сяўкі, механізатар. Да бацькоў сыны з нявесткамі прыязджаюць, каб дапамагчы ў пасадцы бульбы (не так проста апрацаваць гектар зямлі), уборцы ўра-джаю.
— Мы, дзякаваць Богу, і самі яшчэ добра спраўляемся, — дзеліц-ца ўвішная Марыя Якаўлеўна. — Але ж, вядома, весялей, калі дзеці прыязджаюць, хата ажывае.
Дзецьмі сваімі яны задаволены. Старанныя, працавітыя, ведаюць сапраўдную цану кавалку хлеба. Да бацькоў ставяцца з павагай, не забываюць павіншаваць з днём нараджэння, іншымі святамі.
Мы завіталі ў гэты дом якраз у 62-гі дзень нараджэння Івана Лазаравіча. Мелі магчымасць упэўніцца, наколькі ён, ветэран Верхне-Дняпроўскага басейнавага ўпраўлення, дбайны гаспадар. У хату падведзена паравое ацяпленне, ладзіцца лазня. Ды і традыцыйная для вяскоўцаў жыўнасць вядзецца: конь, карова, парсюкі, куры. Іван Лазаравіч падпрацоўвае даглядчыкам жывёлы ў СВК “Ленінскі сцяг”. Дапамагае вартаваць і тэхніку ў Дзяражычах, якія аддалены ад цэнтральнай сядзібы на 10 кіламетраў.
І Марыя Якаўлеўна, ужо пенсіянерка, не сядзіць без справы. Летам дапамагае гаспадарцы ў апрацоўцы дзялянкі буракоў, здае малако дзяржаве. Не пакінула жанчына і сваё пастаяннае месца працы — Дзяражыцкі ФАП. Завітаўшы ў гэтую дагледжаную будыніну ў цэнтры вёскі, ад загадчыцы Марыі Лобан пачулі шмат цёплых слоў удзячнасці ў адрас санітаркі Шкаляр: “Не ведаю, як бы я без Якаўлеўны ўпраўлялася! Яна не проста санітарка, яна сапраўдны медык па характару — спагадлівая, душэўная”.
ФАП абслугоўвае звыш 300 чалавек — гэта не толькі жыхары Дзяражычаў, але і вёсак Цясны, Добры Рог. Большасць пенсіянеры, толькі чатыры дзесяткі чалавек ва ўзросце ад нуля да васемнаццаці. Вясковая амбулаторыя сёння спаўна выконвае і ролю сувязіста з раённым цэнтрам, бо тут ёсць тэлефон. Даволі часта людзі звяртаюцца
ў ФАП за неадкладнай дапамо-
гай: бывае, што і ноччу выклікаюць і загадчыцу, і санітарку М. Я. Шкаляр.
Зімою, калі больш вольнага часу, Марыя Якаўлеўна любіць па вечарах займацца дыванамі. Згадвае ліпеньскае цвіценне дняпроўскага берага, кастрычніцкую пазалоту ясакараў і бяроз — і рукі, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, выводзяць непаўторныя ўзоры...
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878

- 115877