Сервіс для вяскоўцаў

  • 1688
  • 11:13
  • 24.01.2008
Поделиться
Аўтазаправачная станцыя, якую нядаўна пабудавала рэспублікан-скае унітарнае прадпрыемства “Гомельаблнафтапрадукт”, знаходзіцца на ўскрайку поля непадалёку ад вёсак Зябраўка і Клімаўка Гомельскага раёна. Абслугоўванне тут не горшае, як і на гарадскіх АЗС. Але зручнасці для вясковых аўтамабілістаў выдатныя. У любы час яны могуць заправіцца, не выязджаючы ў горад.
— Транспарт у нас заўсёды ёсць, — расказвае аператар вясковай аўтазапраўкі Марыя Шапавалава (на здымку). — Таму і працаваць хочацца.
А генеральны дырэктар прадпрыемства С. М. Котаў паведамляе, што ў бліжэйшы час у Гомельскім раёне плануецца пабудаваць яшчэ адну АЗС у раёне пасёлка Урыцкае.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей