Летась сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Авангардны” Буда-Кашалёўскага раёна ліквідаваў стратнасць і пачаў працаваць прыбыткова.
Добрую грашовую выручку тады даў лён.
— Даўгунец займаў у нас толькі крыху больш за 70 гектараў, — расказвае старшыня кааператыва У. І. Кебікаў, — але грашовы прыбытак з кожнага мы атрымалі значна большы, чым з пасеваў любой іншай культуры. Таму ўжо сёлета лён сеялі на 150 гектарах.
Уладзімір Іванавіч адзначыў і той факт, што ў цэлым вырошчванню гэтай культуры ў гаспадарцы надалі большае значэнне, чым у папярэднія гады. Напрыклад, як ніколі раней, на ўсю плошчу ўнеслі патрэбную колькасць мінеральных удабрэнняў. На працягу лета двойчы апрацавалі пасевы хімікатамі. У ліку першых у раёне прыступілі да цераблення льну. З гектара вый-шла амаль на два цэнтнеры семя больш, чым летась. Чакаецца значнае павышэнне і па ўраджайнасці льновалакна. Зараз у гаспадарцы актыўна вядуцца работы па ўздыму льнотрасты. Вяскоўцам у гэтай справе дапамагаюць гараджане. Частка плошчаў упершыню ў гэтай гаспадарцы ўбіраецца механізаваным спосабам. Як паведаміў старшыня кааператыва, на выручку вяскоўцам прыйшло кіраўніцтва Уваравіцкага льнозавода, якое аказала дапамогу тэхнікай. На гэтае ж прадпрыемства траста і здаецца.
— Па нашых прагнозах, сёлета льняное поле дасць грошай у 2,5 раза больш, чым летась, — зазначае У. І. Кебікаў. — Лён займае ў чатыры разы меншую плошчу, чым збожжавыя культуры, а згодна з папярэднімі падлікамі агульную грашовую выручку ад яго атрымаем значна большую. І гэта пры тым, што сёлета збожжа намалацілі на 400 тон больш, чым летась.
— Ушчыльную сёлета заняліся льном не толькі ў “Авангардным”, а і ў іншых ільнасеяльных гаспадарках раёна, — гаворыць начальнік райсельгасхарчу А. Ф. Шруб. — У цэлым па раёне плошчы пад “паўночны шоўк” пашыраны да 1350 гектараў. Нягледзячы на гэта, паўсюдна ў параўнанні з мінулым годам палепшаны работы на льняным полі. Своечасова і якасна праве-дзена і церабленне льну. Значна больш, чым летась, намалочана семя. Уладжаны праблемы са спажыўцамі па аплаце за прадукцыю. Таму рэалізацыя яе вядзецца хуткімі тэмпамі.
Адначасова на мясцовы завод завозяцца саломка і траста.
Анатоль Фёдаравіч таксама зазначае, што пасля рэалізацыі льнопрадукцыі гаспадаркі раёна значна паправяць сваё фінансавае становішча. Асабліва добры грашовы прыбытак чакаецца ў вытворчых сельскагаспадарчых кааператывах “Губічы”, “Гусявіца”, “Глазаўка” і некаторых іншых.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


