...А палове шостай, ледзь толькі пачне світаць, Таццяна ціхенька, каб не разбудзіць мужа, накіроўваецца ў другую палову хаты. Колькі хвілін узіраецца ў твары дванаццацігадовай Надзейкі, сярэдняга, чатырнаццацігадовага Сяргея і старэйшага, семнаццацiгадовага Андрэя. “Смачна спяць мае памочнікі, напрацава-ліся ўчора. Бабуля вадзіла іх у лес за ажынамі, добра патупаць прыйшлося”, — лагодная ўсмешка мільгае па твары. А ў летняй кухні ўжо тупае свякроў, Яўгенія Андрэеўна — варыць варэнне, рыхтуе сняданак. Сям’я ж, як-ніяк, шэсць душ. “Вы б адпачылі, мама, — звяртаецца Таццяна. — Нахадзіліся па лесе. Я тут паціху б і сама ўправілася. Кароў іду даіць”.Ды ці ж у характары свякрові спаць у такі час? Штодзённа яна стараецца ўсе клопаты дзялiць з нявесткай. Вось толькі Зорку і Малышку даіць ёй ужо складана. Завiхаецца з унукамі ў градах, мые, убірае, рыхтуе ежу...
На вуліцы Працоўнай у вёсцы Крупейкі Лоеўскага раёна сям’ю Петравец усе паважаюць. Ёсць за што: працалюбівыя, дружныя. Душа ў душу жывуць. Усё набыта сваёй сумленнай працай, імкненнем зрабіць утульным свой дом.
Гаспадар Валерый Мікалаевіч працуе трактарыстам у КСУПе “Лоеўскі”, з’яўляецца свайго роду дзяжурным на ферме. Петравец-старэйшы вельмі любіць тэхніку, перадаў гэту цікавасць і сынам. Дарэчы Андрэй, як і бацька ў свой час, па-ступіў сёлета ў Буда-Кашалёўскі аграрны каледж.
— Выраслі, выцягнуліся нашы хлопцы, ужо красоўкі ледзь падабрала, — дзеліцца Таццяна Іванаўна, паказваючы абноўкі, прывезеныя з кірмашу з Чарнігава. — Надзюшы вось прыдбалі модныя шлёпанцы, джынсавы касцюмчык. Можна сказаць, што яны, дзеці, самі зарабілі на свой гардэроб. Пашчыравалі на праполцы сваёй бульбы, апрацоў-валі для гаспадаркі 20 сотак буракоў, а потым сена сушылі, падвозілі. Дровы на зіму нарыхтоўвалі з бацькам, адбывалі радоўку — кароў пасвілі. Дома жыўнасць даглядаць дапамагаюць. Ды і ўборку нашай немалой хаты штодзень робяць з бабуляй.
Яўгенія Андрэеўна ў вольныя хвіліны вучыць унучку гатаваць, вышываць гладдзю, крыжам. Паказала нам, які неацэнны пасаг падрыхтавала Надзейцы. Просціны, навалкі, дарожкі, падузорнікі, ручнікі — усё вышыта працавітымі, не ведаўшымі спачынку бабулінымі рукамі. Гараць зыркімі фарбамі на белых ільняных палотнішчах кветкі і ўзоры арнаментаў. Сапраўдны скарб!
Колісь маладыя Таццяна і Валерый прыехалі з горада ўсталёўваць сваё жыццё да Яўгеніі Андрэеўны. Прыбудавалі да яе дома яшчэ пару пакояў, дзве веранды. Добраўпарадкавалі двор, зладзілі летні душ, лазню, гараж. Ды і хлеў пашырылі: цяпер у Петраўцоў дзве каровы, конь, тры парсюкі, куры. І тэхнікі прыбавілася — нядаўна прыдбаныя “Жыгулі” пацяснілі два матацыклы.
За ўсім гэтым, вядома ж, трэба даглядаць, клапаціцца. І сапраўды ў большасці спраў дапамагаюць дзеці. Разважлівыя, вытрыманыя, абаяльныя сваёй сумленнасцю і працавітасцю.
— Як бачыце, у нас не асабліва шмат часу, каб займацца з дзецьмі навукай. Ды і выхаваннем сыноў і дачкі мы абавязаны маці, — гаворыць Таццяна Іванаўна, неўпрыкмет выціраючы слязу. — Мне было чатырнаццаць, калі на Буда-Кашалёўшчыне памерла мая мама. Я так
удзячна Яўгеніі Андрэеўне за яе дабрыню і клопат! Яна ж, уяўляеце, адна Валеру з двухгадовага ўзросту выхоўвала, будучы ў той час цяжарная яшчэ адным сынам. Не павязло ёй з мужам, рашуча рассталася з ім і больш не шукала долі. А сыноў дастойных выгадавала. Малодшы, Віктар, ужо ваенны пенсіянер, жыве на Алтаі. Многаму я ў свякроўкі навучылася. Нават сваю пасаду — начальніка Крупейкаўскага аддзялення сувязі — яна мне перадала.
Расказвае Таццяна Іванаўна, што любіць сваю працу. Згадвае, што раней людзі больш газет і часопісаў выпісвалі, цяпер аб’ёмы зменшыліся. Затое пашырылі паслугі насельніцтву: прадаюць вяскоўцам муку, крупы, пральныя сродкі, словам, усё неабходнае ў побыце.
— А “Гомельскую праўду” ў нашых Крупейках 16 чалавек чытаюць, прычым ёсць такія, як Пётр Іларыёнавіч Чача, — дзесяцігоддзі не здраджвае абласной газеце, — гаворыць загадчыца аддзялення сувязі Т. І. Петравец.
...Летнімі надвячоркамі яны часта выязджаюць на свой любімы бераг Дняпра. Менавіта туды, дзе ўстаноўлены агромністы помнік-камень з надпісам: “Тут 15 кастрыч-ніка 1943 года войскі 65-й арміі Першага Беларускага фронта фарсіравалі Днепр і захапілі плацдарм аператыўнага значэння”. Дарослыя, пакуль дзеці здаволяцца купаннем, сядзяць у альтанцы, абмяркоўваюць навіны працоўнага дня. І любуюцца, як раздольна нясе свае воды старажытная рака. Адсюль, з гэтага стромкага берага, для сям’і Петравец пачынаецца радзіма.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


