За дзень да дажынак старшыні Гомельскага райвыканкама У. С. Маёраву пазваніў старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон і павіншаваў з працоўнай перамогай — па выніках першага паўгоддзя раён заняў другое месца ў рэспубліцы па выхаду сельгаспрадукцыі на гектар угоддзяў, прапусціўшы наперад толькі мінчан. Гамяльчане апярэдзілі і баранавіцкіх хлебаробаў, якім уступілі па выніках работы за першы квартал.Такую прыемную навіну і падзяку Аляксандра Серафімавіча У. С. Ма-ёраў давёў да перадавых камбайнераў, якія ў мінулую суботу сабраліся ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Саўгас-камбінат “Сож” на свята ўраджаю — дажынкі. Уладзімір Сяргеевіч падкрэсліў, што ў агульную скарбонку працоўных здабыткаў значны ўклад уносяць і працаўнікі палёў. А сёлета яны дабіліся небывалага поспеху па ўраджайнасці і валаваму збору збожжавых і зернебабовых культур. На круг выйшла больш як па 30 цэнтнераў збожжа, а ўсяго намалацілі звыш 51 тысячы тон хлеба. Гэта прыкладна на 20 тысяч тон больш, чым было атрымана летась.
— Такой прыбаўкі ўраджаю хлеба раён дабіўся дзякуючы своечасоваму рамонту і высокаэфектыўнаму выкарыстанню тэхнікі на ўсіх этапах работ, — адзначыў У. С. Маёраў. — Да таго ж, сёлета мы былі на жніве ў дастатку забяспечаны палівам для камбайнаў. Людзі стараліся, і надвор’е не падводзіла.
Першыя тры месцы па валаваму збору збожжа занялі калгасы (СВК) “Урыцкае”, “9 Мая”, “Сцяг Радзімы”, дзе адпаведна намалочана 10,3, 3,8 і 3,1 тысячы тон хлеба.
Лепшых вынікаў па выхаду збожжа на бала-гектар дабіліся хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Саўгас-камбінат “Сож”, калгаса (СВК) “Урыцкае” і калгаса (СВК) “Лапацінскі”.
У індывідуальным спаборніцтве сярод камбайнераў пераможцамі прызнаны экіпаж у саставе Аляксандра Маруненкі і Івана Кручкова з калгаса (СВК) “Урыцкае”, які намалаціў больш тысячы тон збожжа. На другім месцы — камбайнеры Іван Грытчанка і Вадзім Дашук, а на трэцім — Анатоль Кот і Юрый Быхавец з гэтай жа гаспадаркі.
Былі падведзены вынікі сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў, а таксама вадзіцеляў, якія адвозілі збожжа. Вызначаны і лепшыя арга-нізацыі, якія абслугоўвалі сельскія гаспадаркі.
Усім перадавікам уручаны адпаведныя дыпломы і каштоўныя падарункі.
З цікавымі нумарамі канцэртнай праграмы перад перадавікамі жніва выступілі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.
А ўчора хлебаробы зноў працавалі на палях раёна.
— Ужо зараз поўным ходам вя-дзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых культур пад ураджай 2005 года, — паведаміла начальнік райсельгасхарчу В. Ф. Мохарава. — У полi i зараз шмат работы.
Лілія ВЯЛІЧКА, Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


