Нават старэйшыя хлебаробы калгаса “СВК “50 гадоў Кастрычніка” Рэчыцкага раёна не памятаюць, каб такой шчодрай на ўраджай была хлебная ніва, як сёлета. Па 46,8 цэнтнера збожжа намалацілі тут з кожнага гектара.— А на асобных участках вырашчана амаль па 60 цэнтнераў, — расказвае старшыня калгаса Р. К. Шпакаў. — Нават на далучаных да нас землях суседняга калгаса, дзе раней не атрымлівалі і па 20 цэнтнераў з гектара, сёлета намалацілі больш як па 45 цэнтнераў.
А ўсяго ў аб’яднанай гаспадарцы, як паведаміў Рыгор Купрыянавіч, збожжавыя і зернебабовыя культуры займалі сёлета 1250 гектараў. Убрана ўжо ўся плошча, якая зараз вы-зваляецца ад саломы. На асобных участках вядзецца ворыва.
Валавы збор хлеба ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 2449 тон і склаў 5849 тон. Гэта самы рэкордны намалот за ўсю гісторыю гаспадаркі.
— Калгасны хлеб не ўмясціўся б і ў вялікі чыгуначны эшалон, — разважаў прама ў гаспадарцы старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК М. П. Літвінюк. — Усе ўдзельнікі жніва працавалі тут вельмі добра, высокаэфектыўна, дабіліся выдатных паказчыкаў у рабоце. Думаю, поспеху садзейнічалі стварэнне належных умоў для хлебаробаў, прадуманыя меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці людзей, арганізацыя дзейснага спаборніцтва. Сярод камбайнераў у гэтым спаборніцтве пераможцамі сталі Генадзь Кот і Дзмітрый Талкачоў, якія на канец мінулага тыдня намалацілі на “КЗР-10” 1113 тон збожжа.
Прама ў полі Міхаіл Пятровіч павіншаваў перадавы экіпаж, уручыў маладым камбайнерам каштоўныя падарункі.
Трэба адзначыць, што калгасныя камбайнеры дапамаглі ўбраць хлеб і сваім вяскоўцам на іх прысядзібных участках. А зараз у гаспадарцы ўсе сілы накіраваны на падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімых культур, нарыхтоўку кармоў для грамадскай жывёлы на будучы зімова-стойлавы перыяд, іншыя неад-кладныя гаспадарчыя работы. І тут, як і на жніве, хлебаробы працуюць выдатна. Напрыклад, Юрый Забіран пры добрай якасці значна перакрывае дзённыя заданні на ворыве глебы. Стараннасцю вызначаюцца і іншыя механізатары, якія ўжо сёння закладваюць трывалую аснову будучаму ўраджаю.
Сцяпан БАЛОТКIН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


