Апошнія штрыхі ўборкі збожжавых засталі мы ў СВК “Каўпень-агра” Лоеўскага раёна. Ад паўдзённай спёкі і само поле, засеянае аўсом і вікай, нагадвала гарачую патэльню, ды і “КЗС-7” пад промнямі жнівеньскага сонца, здавалася, расплавяцца. За штурвалам адной з машын зусім малады камбайнер, як аказалася, лідэр раённага спаборніцтва на “КЗС-7” Віталь Дарашкоў (на здымку). Дапамагаў яму дзевяцікласнік Каўпенскай СШ Аляксей Краўчанка.
Як зазначылі ў гутарцы з намі старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Дземідзенка і галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Дылькоў, сёлета тут сабралі збожжа на 800 тон болей, чым у мінулым годзе. Плошча ўборкі зерневых і зернебабовых у “Каўпень-агра” склала 1020 гектараў. Сёлета гаспадарка будзе і з кармамі, і з зернем.
Да таго ж, як давялося неаднаразова чуць ад мясцовых жыхароў, сёлетняе жніво каўпенцы арганізавалі, “што песню пра-спявалі”. Вось і камбайнер Віталь Дарашкоў зазначыў, што практычна не спынялася яго тэхніка: “Камбайн у мяне новы, атрымаў яго ў канцы жніва 2003 года, пакуль мяняў толькі падшыпнікі”.
Дарэчы, Віталь вярнуўся ў родную вёску Каўпень пасля армейскай службы тры гады таму. Уладкаваўся вадзіцелем, а ў такі гарачы час перасядае на камбайн. У бацькоўскай вёсцы жыве асела, жаніўся, атрымалі з жонкай Наталляй (яна настаўніца роднай мовы) новы дом.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


