Шмат чаго на сваім доўгім хлебаробскім вяку пабачыў старшыня калгаса “СВК “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна Р. К. Шпакаў. 35 гадоў узначальвае ён гаспадарку. І здзівіць чым-небудзь у сель-скай вытворчасці Рыгора Купрыянавіча амаль немагчыма. Не паверыў першапачаткова ён і ў патэнцыяльныя магчымасці высокай ураджайнасці кукурузы французскай селекцыі. Лічыў, што добра растуць на нашых землях днепрапятроўскія, малдаўскія і айчынныя сарты “каралевы” палёў. Але калі на невялікіх
участках пасеялі ў калгасе французскую кукурузу і атрымалі першы ўраджай, погляды ў Рыгора Купрыянавіча змяніліся. І сёлета з 500 гектараў французская “каралева” займае 150, а ў наступным годзе будзе пасеяна амаль на ўсёй плошчы.
І невыпадкова. Паглядзіце на здымак. Рэдка дзе можна ўбачыць такія густыя высокія сцёблы, ды яшчэ настолькі шчыльныя.
— На гэтай кукурузе і пачаткі адметныя з буйным зернем, — расказвае пра французскую “каралеву” палёў Рыгор Купрыянавіч. — Мы ўбяром яе на сілас, калі пачаткі будуць у стадыі васковай спеласці. Адзін кілаграм такога корму ўтрымлівае прыкладна 0,5 кармавой адзінкі, у той час як у звычайным кукурузным сіласе прыкладна
0,18 кармавой адзінкі.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


