Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Калгас “50 год БССР” на гэтым тыдні першым у Калінкавіцкім раёне закончыў жніво.
— Гэтая гаспадарка ў ліку першых у раёне выбарачна і пачынала ўборку збожжавых і зернебабовых культур, — па дарозе ў кааператыў, які знаходзі-цца ад Калінкавіч больш як за 30 кіламетраў, расказваў мне начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду С. А. Даніленка. — Тут своечасова і добра падрыхтавалі да работы ўсе восем камбайнаў і высокапрадукцыйна эксплуатавалі іх. Жніво вялі з апярэджаннем графіка і паспяхова завяршылі.
Ужо на месцы старшыня кааператыва А. І. Гаркуша да слоў Сяргея Арсенцьевіча дадаў, што ўсе камбайнеры працавалі добра. Ды гэта і зразумела. Апрача таго, што для плённай работы былі створаны неабходныя ўмовы, дык яшчэ і за кожную тону намалочанага збожжа налічвалася 1377 рублёў. Гэта больш, чым у іншых гаспадарках, дзе раней мне даводзілася бываць.
Найбольш высокіх намалотаў да-біліся экіпажы ў саставе Міхаіла Жолуда і Мікалая Каробкі, а таксама Васіля Гойчыка і Дзмітрыя Кананчука.
Парадавалі сёлета хлебаробы і высокай ураджайнасцю збожжа. На круг яго выйшла па 40,7 цэнтнера, што на дзевяць цэнтнераў больш, чым было летась. Гэты паказчык таксама самы лепшы ў раёне.
Зараз у гаспадарцы асноўныя сілы накіраваны на дасушку і падпрацоўку хлеба, на вызваленне ржышча ад саломы і падрыхтоўку да сяўбы азімых культур, плошча пад якія адведзена ў 685 гектараў. На гэтых работах заняты трактары МТЗ-1221 і МТЗ-1522 новых мадыфікацый з адпаведным прычапным інвентаром. У хуткім часе падрыхтоўкай да сяўбы зоймецца і большасць камбайнераў. А пакуль яны па-ранейшаму за штурваламі. З калгаснага поля пераехалі на ўборку збожжавых на прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў. А механізатары Уладзімір Лазянік і Валерый Дубянчук на
КЗР-10 дапамагаюць завяршыць жніво суседняму КСУП “Прудкоўскае”.
Я размаўляў з вяскоўцамі. Людзі вельмі задаволены, што і іх участкі ўбіраюцца хутка і якасна. Вось што, напрыклад, сказала пенсіянерка Юлія Адамаўна Коўгар (на здымку):
— Мне ў маладзейшыя гады трэба было два дні, каб зжаць сярпом такі ўчастак. А зараз і таго больш часу спатрэбілася б. Камбайн убраў маё поле за мінуты. А да ўсяго калгасныя вадзіцелі і дадому маю пшанічку адвезлі. Вялікае дзякуй нашаму старшыні за клопаты аб ветэранах.
Падзяку кіраўніцтву кааператыва выказвалі і іншыя вяскоўцы.
На апошніх гектарах вядуць жніво і некаторыя іншыя гаспадаркі раёна. Па яго заканчэнні яны таксама дапамогуць убраць збожжавыя на прыся-дзібных участках людзей.
Блізіцца да заканчэння ўборка збожжавых і зернебабовых культур і ў цэлым па раёне. Убрана ўжо больш чым 80 працэнтаў плошчаў.
Сцяпан БАЛОТКIН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


