На нядаўняй рэспубліканскай нарадзе па пытаннях сельскай гаспадаркі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка паставіў перад калектывам “Гомсельмаша” задачу — паскорыць выпрабаванне на палях рэспублікі новых ільнокамбайнаў і затым прыступіць да іх серыйнага выпуску.Ужо на трэці дзень пасля нарады адзін з такіх камбайнаў быў за-дзейнічаны ў рабоце на льняным полі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас імя Кірава” Гомельскага раёна. І не выпадкова. Вытворчасць і рэалізацыя льнопрадукцыі ў мінулым годзе былі тут найлепшымі ў вобласці. Летась з кожнага гектара атрымалі па пяць цэнтнераў іьносемя, а сёлета маюць намер давесці сярэднюю ўраджайнасць на 200-гектарнай плошчы да сямі цэнтнераў. Больш леташняга плануецца атрымаць і льновалакна. Віды на ўраджай добрыя. І першыя намалоты таксама. Спачатку работу пачалі трыма сваімі льнокамбайнамі КЛ-4 расійскай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца ўжо на працягу некалькіх гадоў. Па дамоўленасці з кіраўніцтвам раёна і гаспадаркі менавіта тут сельмашаўцы рашылі апрабаваць свой новы льнокамбайн. Крыху раней адзін з іх пачаў выпрабаванне ў Карэліцкім раёне. Адначасова апрабоўваецца і льнокамбайн бельгійскай вытворчасці.
Прайшло нямнога часу. Але пэўныя вывады зрабіць ужо можна. Кіраўнікі і спецыялісты “Гомсельмаша” і рэспубліканскага канструктарска-унітарнага прадпрыемства “ГСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы”, з якімі я сустрэўся прама ў полі ў час выпрабаванняў ільнокамбайна, запэўнівалі, што гэта тэхніка класная і мае добрую перспектыву. З гэтай думкай пагаджаецца і вадзіцель-выпрабавальнік М. Б. Шынкевіч. Дарэчы, сам Міхаіл Барысавіч ужо некалькі гадоў асвойвае новую тэхніку “Гомсельмаша” на палях рэспублікі і за яе межамі. Летась на камбайне КЗС-7 у Мінскай вобласці намалаціў 1827 тон збожжа і заняў першае месца ў рэспубліцы. Сам Прэзідэнт краіны ўзнагародзіў М. Б. Шынкевіча легкавым аўтамабілем.
— Я лічу, што гэта машына выдатная, — сказаў мне Міхаіл Барысавіч. — Прадукцыйнасць яе прыкладна такая ж, як і ў бельгійскай, якая зараз працуе побач. Але тэх-нічныя параметры ў нашага камбайна лепшыя. Ён менш забіваецца ў час работы. Больш прыстасаваны да нашых умоў.
Словы вадзіцеля-выпрабаваль-ніка пацвярджае і старшыня кааператыва М. А. Гамідаў.
— Сельмашаўскі камбайн не пакідае пасля сябе нават адзінага сцябла на полі, — робіць вывады Магамет Амаравіч. — Якасць уборкі бельгійскага камбайна некалькі горшая. Што датычыць расійскіх камбайнаў, то яны ўжо даўно маральна ўстарэлі. Малапрадукцыйныя і дапускаюць страты ў час уборкі. Да таго ж, яны прычапныя. Для работы з імі трэба выдзяляць яшчэ і трактары. А гэта для любой гаспадаркі накладна. Я поўнасцю аддаю перавагу айчыннаму льнокамбайну і гатовы хоць сёння набыць яго. Так лічаць і нашы спецыялісты.
Да слоў М. А. Гамідава начальнік комплексу доследна-палявых вы-прабаванняў рэспубліканскага канструктарска-унітарнага прадпрыемства “ГСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы” М. І. Карпенка і яго намеснік В. Г. Шак дадаюць, што сельмашаўскі камбайн амаль у два разы дзешавейшы за бельгійскі. Ды яшчэ і плаціць за яго не трэба валютай.
Вобразна кажучы, новы, асвоены ўпершыню на “Гомсельмашы”, льнокамбайн па ўсіх пазіцыях выходзіць пераможцай у саперніцтве з замежнымі. Значыць, у недалёкай перспектыве на льняных палях вобласці і рэспублікі, а магчыма і ў суседніх рэспубліках будуць дамініраваць камбайны з маркай “Гомсельмаша”.
НА ЗДЫМКУ: старшыня кааператыва М. А. Гамідаў, намеснік начальніка комплексу доследна-палявых выпрабаванняў рэспубліканскага канструктарска-унітарнага прадпрыемства “ГСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы” В. Г. Шак, вадзіцель-выпрабавальнік
М. Б. Шынкевіч і начальнік комплексу М. І. Карпенка дзеляцца ўражаннямі аб рабоце айчыннага льнокамбайна.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


