На 10 тысячах гектараў спее сёлета збажына на Хойнікшчыне. Ва ўсіх адзінаццаці сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна вырашчаны неблагі ўраджай. Мяркуецца сабраць на сем тысяч тон збожжа больш, чым у мінулым годзе (летась хой-ніцкія хлебаробы намалацілі 18 тысяч тон зерня).І напрыканцы мінулага тыдня збожжаўборачныя камбайны магутным гулам рухавікоў абудзілі наваколле, пачаўшы выбарачнае жніво найбольш ранніх культур.
Напачатку гэтай вялікай і адказнай справы, якой з’яўляецца ўборка паспеўшай збажыны, у васьмі гаспадарках Хойніцкага раёна прайшло свята зажынак. У нашых продкаў у ліку іншых народных абрадаў выхад жней у поле займаў пачэснае месца. Вясковы люд, збіраючыся на зажынкі, натхняў песняй і шчырым словам удзельнікаў жніва. Вось і ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве, якое носіць імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, у яго роднай вёсцы Глінішчы ў мінулую пятніцу ладзілі свята зажынак. На плошчы перад сельскім Домам культуры выстраіліся збожжаўборачныя камбайны і аўтамабілі. Побач з імі — механізатары, якім даверана сабраць вырашчаны ўраджай. Кіраўнік гаспадаркі В. М. Каральчук, звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, напомніў, што ўбраць трэба ў сціслыя тэрміны 770 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, 150 гектараў рапсу, 120 гектараў насеннікаў шматгадовых траў. З цёплымі словамі да камбайнераў і вадзіцеляў аўтамашын звярнуліся старшыня райвыканкама М. І. Садчанка, а таксама ветэран гаспадаркі — 80-гадовая Аляксандра Ліпніцкая.
Хлебаробы КСУП імя Мележа дбайна рыхтаваліся да пачатку жніва. Таму ў першы ж дзень тры збожжаўборачныя камбайны “Дон-1500” і два вы-творчасці “Гомсельмаша” без затрымкі ўключыліся ў работу, пачаўшы ўборку рапсу. Першым у загонку на рапсавым полі завёў камбайн экіпаж у саставе Анатоля Пархоменкі і Міхаіла Уласіка — пераможцаў на жніве ў мінулым годзе. У гаспадарцы мяркуюць сабраць сёлета не менш дзвюх з паловай тысяч тон збожжа, перавысіўшы мінулагодні паказчык на тысячу тон. Запрацаваў з першага дня жніва і зернесушыльны комплекс гаспадаркі.
У гэты ж дзень пачалася — і таксама са свята зажынак — уборка збожжавых у КСУП “Судкова”. Тры камбайны “Дон-1500” выехалі на поле з паспеўшай пшаніцай і пачалі касавіцу. Адзін з экіпажаў — маладзёжны. Маладым камбайнерам Рыгору Сцішанку і Сяргею Брухавецкаму ўручылі на свяце зажынак ад раённай арганізацыі БРСМ сімпатычныя пілоткі і майкі. Працаваць Рыгор і Сяргей могуць не горш за больш сталых камбайнераў — у мінулым годзе маладзёжны экіпаж намалаціў каля адной тысячы тон збожжа, а сёлета гэты паказчык хлопцы збіраюцца перавысіць.
Пахучым і смачным караваем сустракалі ў мінулую пятніцу ў Хойніках на мясцовым камбікормавым заводзе першую калону аўтамашын, даставіўшых збожжа новага ўраджаю. “Хлеб — Радзіме” — абвяшчаў чырвоны транспарант над кузавам першага аўтамабіля. Першыя сотні тон збажыны, вырашчанай на Хойнікшчыне, бы маленькі ручаёк, “улі-ліся” ў шырокую і магутную раку сёлетняга ўра-джаю нашай краіны.
Па стану на ўчарашнюю раніцу ў Хойніцкім раёне было ўбрана 455 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, 361 гектар рапсу, намалочана 1156 тон зерня і 536 тон рапсу. Сярэдняя ўра-
джайнасць збожжавых па раёну 25,6 цэнтнера з гектара, рапсу — 14,6 цэнтнера з гектара.
НА ЗДЫМКЕ: камбайнеры КСУП імя Мележа А. Пархоменка і М. Уласік.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


