Землі сельскагаспадарчага вы-творчага кааператыву “Губічы” Буда-Кашалёўскага раёна ў асноўным нізінныя. Звычайна збожжавыя і зернебабовыя культуры тут паспяваюць пазней, чым у многіх іншых гаспадарках раёна і вобласці. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Тым не менш ужо на гэтым тыдні, на некалькі дзён раней, чым летась, тут выбарачна, на асобных участках, пачалося жніво. Па традыцыі ў ліку першых вывеў свой камбайн адзін з лепшых камбайнераў кааператыву А. Д. Капанцоў. Невялікі ўчастак Аляксандр Данілавіч разам са сваім напарнікам Р. Г. Замалюдзінавым абмалаціў за некалькі гадзін. Але зерне яшчэ пераўвільготненае. На поле якраз прыехалі спецыялісты, а затым і старшыня М. А. Рыбік. Параіліся і вырашылі, што тут убіраць яшчэ рана, трэба пераехаць на іншы ўчастак.
— Спяшацца з уборкай нельга, як і нельга зацягваць яе, — адзначыў старшыня. — Калі збожжа пераўвільготненае, то яно дрэнна вымалочваецца. Ды і на дасушку трэба шмат гаручага, павышаецца сабекошт. А ў нас пакуль кілаграм збожжа абыходзіцца прыкладна ў 80 рублёў, што значна дзешавей, чым у сярэднім па раёну. Віды на ўраджай добрыя. Мяркуюць сабраць больш за 30 цэнтнераў з гектара.
Лепш, чым у мінулым годзе, ура-дзіла збожжавае поле і ў іншых гаспадарках Буда-Кашалёўскага раёна. Праўда, у большасці з іх, як і ў “Губічах”, масавае жніво весці рана, але ёсць і такія сельгаспрадпрыемствы, дзе збожжавыя паспелі ўжо. Там работы разгортваюцца шырокім фронтам. Прыклад таму — арганізацыя жніва ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Камінтэрн”. Тут з самай раніцы і да вечара ўключаны ў работу ўсе дзесяць камбайнаў, у тым ліку чатыры — вытворчасці “Гомсельмаша”. Лепшыя камбайнеры Уладзімір Брацікаў і Юрый Цалуйка з першага дня жніва перавыконваюць дзённыя нормы на КЗС-7 і КЗР-10. Кожны з іх мае намер намалаціць за жніво не менш як па тысячы тон хлеба. Стараюцца і астатнія механізатары. Зерне бесперапынна адвозіцца ад камбайнаў на збожжаток, дзе работа па яго дасушцы і ачыстцы арганізавана і ноччу. Адразу ж для ўласных патрэб і для іншых гаспадарак раёна рыхтуецца насенны матэрыял.
— Сёлета збожжавае поле павялічана амаль у два разы ў параўнанні з леташнім, — расказвае кіраўнік “Ка-мінтэрна” С. Р. Шаўчук. — Але са жнівом справімся ў сціслыя тэрміны. За першыя дні ўбралі ўжо прыкладна 200 гектараў і намалацілі больш 500 тон збожжа. Валавы намалот яго ў параўнанні з леташнім таксама мяркуем павялічыць у два разы. Плануем забяспечыць пагалоўе свіней толькі ўласнымі канцэнтраванымі кармамі, што значна паменшыць выдаткі на вытворчасць мяса.
На павялічэнне валавага збору збожжа нацэлены і ў цэлым па раёну.
— Збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць у нас 24870 гектараў, столькі ж, колькі і летась, — расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству Л. І. Пракапенка. — Але валавы збор хлеба павінен павя-лічыцца прыкладна на дзесяць тысяч тон і скласці не менш як 50 тысяч тон.
НА ЗДЫМКУ: старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Губічы" М. А. Рыбік (другі справа) вызначае з хлебаробамі гатоўнасць збожжавых да ўборкі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


