Іна Міцькавец стала першай студэнткай з Гомельскай вобласці, якая атрымала выдатную адукацыю ў ЗША. Да восьмага класа Іна вучылася ў сярэдняй школе № 5 горада Светлагорска. Затым закончыла філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, атрымала залаты медаль. Па конкурсу, які праводзіўся ў Мінску, Іна і яшчэ некалькі выпускнікоў з Беларусі былі прынятыя ў Каледж міжнароднай супольнасці (United World Colleges).
Два гады месцам вучобы Іны быў Паўночны міжнародны каледж Чырвонага Крыжа ў Нарвегіі. За гэты час яна пабывала і на стажыроўцы ў Францыі. І навучанне, і паездкі дадому ў час канікулаў фінансаваў каледж. Пасля яго заканчэння Іна была першай у Гомельскай вобласці (і чацвёртай у Беларусі), хто атрымаў акадэмічную ступень «міжнародны бакалаўр».
У 1999 годзе Іна вярнулася ў родны горад і пэўны час выкладала англійскую мову ў сваім жа філіяле ліцэя. У гэты перыяд стажыравалася ў Вялікабрытаніі — па запрашэнню кіраўніцтва англійскай акругі Мэндзіп, з якой Светлагорск мае партнёрскія сувязі. Але дзяўчыну ўжо чакала далейшая вучоба — у вышэйшым каледжы Маўнт Холіоўк (Mount Holyoke College), што ў амерыканскім штаце Масачусэтс, непадалёку ад Бостана.
Кошт вучобы ў амерыканскіх вышэйшых навучальных установах прыблізна 24 тысячы долараў у год. Але, паводле законаў ЗША, каля 10 працэнтаў студэнтаў маюць права вучыцца бясплатна. Гэта – самыя здольныя студэнты, яны могуць быць як амерыканскія, так і замежныя. Каб прайсці конкурс на такое права, трэба мець вельмі высокія адзнакі ў дакументах, якія абітурыент прадстаўляе пры паступленні ў ВНУ, а таксама выдатныя рэкамендацыі з папярэдніх месцаў вучобы. (Уступных экзаменаў у амерыканскіх універсітэтах і каледжах няма.) Іна першая з Гомельскай вобласці стала замежным студэнтам у ЗША з правам бясплатнага навучання. На ўсе іншыя выдаткі, звязаныя з жыццём за мяжой, зарабляла самастойна, штогод працуючы ў час летніх канікулаў. Сёлета яна паспяхова закончыла вучобу і атрымала дыплом па спецыяльнасці “Банкаўская справа, эканоміка і фінансы”.
Цікава, што ў сярэдзіне 90-х гадоў Іна праявіла сябе і як перспектыўная спявачка. Яна выступала на нацыянальным музычным фестывалі “Зорная ростань”, песні ў яе выкананні гучалі па Беларускім радыё. Мінскі кампазітар Леанід Захлеўны складаў творы спецыяльна для яе.
Поспех сваёй дачкі падзяляе і яе маці, Таццяна Дзмітрыеўна, якая працуе эканамістам на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. Як яна расказала, Іна будзе працягваць сваю адукацыю ў магістратуры — па спецыяльнасці “Бізнес і адміністрыраванне”, у адным з універсітэтаў Масачусэтса. Навучанне працягнецца два гады. Аплочваць вучобу Іна будзе самастойна, працуючы пры універсітэце.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


