На працягу трох апошніх гадоў на прамысловых прадпрыемствах планамерна і мэтанакіравана праводзілася работа ў адпаведнасці з абласной праграмай “Якасць”. У выніку значна павысілася канкурэнтаздольнасць прадукцыі, павялічыліся яе экспартныя пастаўкі не толькі на ўнутраны, а і на знешні рынак. У тым ліку і далёкага замежжа. Укаранёны і сертыфіцыраваны сістэмы менеджмента ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ICO-9000 на 46 прадпрыемствах, у тым ліку летась на 14 прадпрыемствах. Намеснік старшыні аблвыканкама У. М. Патупчык напомніў аб гэтым удзельнікам нарады
па пытаннях павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі,
дзе былі падведзены і вынікі рэгіянальнай праграмы “Якасць” за 2001 — 2003 гады.
— Рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы дала магчымасць асвоіць прадпрыемствамі вобласці больш чым 100 найменняў новых узораў прадукцыі, якія адпавядаюць лепшым сусветным аналагам, — падкрэсліў Уладзімір Мікалаевіч. — Аб высокай якасці і канкурэнтаздольнасці гэтай прадукцыі сведчыць той факт, што яна доўга не залежваецца на складах. На яе пастаянна ёсць попыт.
— Я часта бываю ў Гомельскай вобласці і з упэўненасцю магу сказаць, што большасць прадпрыемстваў выканала мерапрыемствы па ўкараненню новага абсталявання, рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзеючых вытворчых працэсаў, якія накіраваны на паляпшэнне якасці прадукцыі, — зазначыў старшыня камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь В. М. Карашкоў. — Прыемна адзначыць і той факт, што вобласць па ўкараненню сістэм ICO-9000 займае зараз другое месца ў рэспубліцы, уступаючы толькі мінчанам.
Валерый Мікалаевіч падкрэсліў, што станоўчыя вынікі дасягнуты дзякуючы сумеснай і зла-джанай рабоце па павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі мясцовых улад, кіраўнікоў і спецыялістаў саміх прадпрыемстваў, а таксама Гомельскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. У гутарцы з карэспандэнтам “ГП” В. М. Карашкоў шмат добрых слоў сказаў і ў адрас кіраўніка Гомельскага
цэнтра Г. М. Шалаевай.
— Сапраўды, — пацвердзіла генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Спартак”, на якім праходзіла нарада, Л. М. Сусіда, — нам шмат дапамаглі ў рабоце Галіна Мікалаеўна, іншыя супрацоўнікі цэнтра. Лічу нямалай іх заслугай, што на працягу трох гадоў наша прадпрыемства зрабіла вялікі крок па павышэнню канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі. Дастаткова сказаць, што толькі за першае паўгоддзе гэтага года ў параўнанні з мінулым годам экспартныя пастаўкі ўзраслі амаль на 20 працэнтаў і працягваюць расці.
Кандытарскаму прадпрыемству на нарадзе былі ўручаны сертыфікаты адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці па ICO-9000. Іх атрымалі таксама адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельшкло”, Гомельскі завод станочных вузлоў, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Гомельаўтадар” і шэраг іншых прадпрыемстваў вобласці. Некалькі суб’ектаў гаспадарання за высокія дасягненні ў якасці былі адзначаны дыпломамі аблвыканкама.
Шмат увагі на нарадзе было ўдзелена паэтапнаму выкананню новай абласной праграмы “Якасць” на 2004 — 2006 гады, якая прадугледжвае сертыфікацыю сістэм менеджмента якасці ў адпаведнасці з ICO-9000 не менш як на 80 прадпрыемствах вобласці. Гэта ў сваю чаргу забяспечыць удзельную вагу на сертыфіцыраваных вытворчасцях не менш 85 працэнтаў ад агульнага аб’ёму выпуску прадукцыі. Плануецца ў бліжэйшыя гады асвоіць больш чым 150 відаў прадукцыі на ўзроўні лепшых сусветных аналагаў. У іх ліку — самаходная і прычапная сельскагаспадарчая тэхніка, металарэзнае абсталяванне, авіацыйнае паліва, мэбля, харчовая прадукцыя і многае іншае.
На нарадзе гаварылася і аб удасканальванні далейшага ўзаемадзеяння кантралюючых органаў і выканаўчай улады па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад няякаснай прадукцыі, тавараў, паслуг. Размова вялася і аб упушчэннях, недапрацоўках арганізацый, якія звязаны з работай па прасоўванню нашых вырабаў за межы рэспублікі. Аб неабходнасці ўдасканалення работы Гомельскай мытні ў гэтым плане гаварылі старшыня абласнога саюза наймальнікаў, дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельтранснафта “Дружба” А. А. Касцючэнка, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі мясакамбінат” В. А. Дземідзенка, некаторыя іншыя кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання. Іх падтрымаў пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь М. Р. Вайцянкоў.
Абмеркаваны іншыя праблемы, якія перашка-джаюць у знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама пытанні па павышэнню экс-партных паставак гомельскіх тавараў на ўнутраны і знешні рынкі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


