Так вобразна сказалі нам у Рагачоўскім райсельгасхарчы аб развіцці малочнай жывёлагадоўлі і рэзкім павышэнні за апошнія месяцы надояў малака ад каровы ў вытворчым сельскагаспадарчым кааператыве “Журавічы”.— Можа, у Рагачове некалькі і завысілі нашы поспехі, тым не менш яны ёсць, і прыкметныя, — сказала галоўны заатэхнік Г. М. Чарнаморава. — Яшчэ ў сакавіку ад каровы па гаспадарцы надойвалі толькі па 3,2 — 3,4 кілаграма малака — менш, чым у сярэднім па раёну. А ў маі перавысілі і раённыя паказчыкі. Атрымліваем за суткі 7,2 — 7,4 кілаграма — прыкладна на 3,5 кілаграма больш, чым у адпаведныя дні летась.
Поспех забяспечваецца своечасовай арганізацыяй на абедзвюх фермах належнага пашавага ўтрымання дойнага статка. Каровы паядаюць у патрэбнай колькасці свежую траву. У рацыёны ўводзяцца і мінеральныя дабаўкі, а таксама канцэнтраты. На пашы заўсёды ёсць соль і вада. Заадно скажам, што па-гаспадарску арганізаваны і летняе ўтрыманне маладняку буйной рагатай жывёлы, выпайка цялят малочнага перыяду. Немалаважна і тое, лічыць галоўны спецыяліст, што з прыходам у гаспадарку новага кіраўніка Д. В. Самца на малочнатаварных фермах прыкметна павысілася арганізацыя працы людзей. Распрацаваны дзейсныя меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.
Вядзецца сістэмная работа па ўзнаўленню і аднаўленню дойнага пагалоўя. У асобную групу вы-дзелены нецелі і першацёлкі. Да-глядаць іх даручана лепшым жывёлаводам — Раісе Міхайлаўне Бабок і яе сыну Аляксею. Дарэчы, раней з маці працавала дачка Людміла, а калі пайшла ў дэкрэтны водпуск, яе замяніў брат і даказаў, што працаваць на ферме ўмее не горш за жанчын. У гэтыя дні сын разам з маці ў сярэднім ад кожнай першацёлкі надойваюць па дзесяць кілаграмаў малака.
— На канец мая ўсе аператары машыннага даення кароў запланавалі выйсці на паказчыкі перада-вікоў,— расказвае кіраўнік гаспадаркі Д. В. Самец. — У выпадку выканання гэтых заданняў кожнаму пастуху-даглядчыку і аператару машыннага даення кароў да асноўнага заробку дадаткова бу-дзе выплачана па 50 тысяч рублёў прэміі. Ды плюс яшчэ пэўная сума грошай за звышпланавае малако. Вось яны зараз і стараюцца. Мы ўзялі курс на пастаяннае павелічэнне вытворчых паказчыкаў. Спадзяюся, у чэрвені ў суткі будзем атрымліваць ад каровы па 12—13 кілаграмаў малака.
Ужо зараз многае робіцца і па стварэнню трывалай кармавой базы на наступную зіму. У гаспадарцы перагледзелі і расшырылі плошчы пад кармавыя культуры. Стаўку зрабілі на кукурузу. Плануюць значна павялічыць валавы збор зерня, а значыць, выдзеліць больш іх у выглядзе канцэнтратаў на корм жывёле.
Сёлета ў цэлым за год у гаспадарцы плануецца давесці сярэдні надой ад каровы да 3000 кілаграмаў малака.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


