Рана ў гэтыя вясеннія дні выязджаюць у поле механізатары камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Дубавіцкі” Буда-Кашалёўскага раёна. Работы яны пачынаюць у сем гадзін і вядуць іх у комплексе да позняга вечара. Апрача збожжавых і зернебабовых культур, бульбы, тут вялікая ўвага ўдзяляецца і вырошчванню гародніны, у першую чаргу — цыбулі.Летась цыбуля займала 50 гектараў. З кожнага было атрымана па 305 цэнтнераў. Гэта культура дала добры прыбытак. Таму сёлета пасяўная плошча расшырана да 70 гектараў. Ураджайнасць з кожнага плануюць павялічыць да 350 цэнтнераў. Глеба была своечасова і высокаякасна падрыхтавана, добра запраўлена арганікай і тукамі. Упершыню сяўбу вядуць не толькі сеялкай СТВ-12 айчыннай вытворчасці, а і новай італьянскай “Гаспарда”. Пры дапамозе яе лепшы механізатар гаспадаркі Аляксандр Шаршнёў забяспечвае высокую якасць і патрэбную тэхналогію сяўбы, якая вядзецца ўжо на апошніх гектарах.
У “Дубавіцкім” першымі ў раёне закончылі сяўбу ранніх збожжавых культур і прыступілі да пасадкі бульбы. Поле пад гэту прапашную культуру ў параўнанні з мінулым годам расшырана са 100 да 150 гектараў. З кожнага плануецца накапаць па 250 цэнтнераў клубняў, або на 50 цэнтнераў больш, чым летась. На кожны гектар пад бульбу ўнесена па 60 — 70 тон высокаякасных арганічных удабрэнняў. Няма праблем і з насенным матэрыялам.
— Дапамагаюць нам гараджане, накіраваныя Гомельскім гарадскім рэгіянальным цэнтрам занятасці, — расказвае дырэктар гаспадаркі В. В. Кабаеў. — Яны выдатна працуюць на перабіранні насеннай бульбы. Штодзённа да 30 чалавек заняты на гэтай рабоце. Наўрад ці ўправіліся б без іх. Дарэчы, гамяльчане кожны год вясной і восенню аказваюць нам дзейсную дапамогу. Вялікi дзякуй ім за гэта.
— І не толькі ў “Дубавіцкім”, а і ў іншых гаспадарках раёна ў гэтыя веснавыя дні побач з хлебаробамі працуюць жыхары Гомеля і Буда-Кашалёва, — гаворыць старшыня райсельгасхарчу А. Ф. Шруб. — Прытым на самых розных работах.
Некалькім гаспадаркам дапамаглі прадстаўнікі Буда-Кашалёўскага цэнтра занятасці. А зараз яны плённа працуюць на перабіранні пасяўной бульбы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Крыўск”.
— Мы аказваем дапамогу вяскоўцам у рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі і забеспячэнні яе запаснымі часткамі, — паведамляе кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства “Буда-Кашалёўскі райаграснаб” Ф. А. Свердлікаў. — Апрача гэтага пастаянна на палявых работах у саўгасе “Марозавічы” працуе наш трактар.
У гаспадарках раёна таксама задзейнічаны прадстаўнікі Уваравіцкага льнозавода, льнонасенстанцыі, лясгаса і іншых прамысловых прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Буда-Кашалёва.
Дзякуючы агульным намаганням веснавыя палявыя работы ў раёне вядуцца арганізавана. На пачатак тыдня тут былі пасеяны ўжо раннія збожжавыя культуры. Засталіся толькі невялічкія ўчасткі ў асобных гаспадарках, дзе позна падсыхае глеба. Паўсюдна пачынаецца пасадка бульбы. Дарэчы, летась па ўраджайнасці і валаваму збору клубняў раён заняў першае месца ў вобласці. Пры ўраджайнасці 194 цэнтнеры з гектара ўсяго было накапана 13705 тон клубняў, сёлета плануецца павялічыць ураджайнасць да 220 цэнтнераў з гектара, а валавы збор давесці да 16 тысяч тон. Узяты кірунак на павелічэнне вытворчасці кукурузы, буракоў, гародніны, іншых сельскагаспадарчых культур. У гэтыя дні ў раёне з дапамогай гараджан паўсюдна закладваецца трывалы падмурак будучаму ўраджаю.
НА ЗДЫМКУ: (справа налева) ў час сяўбы цыбулі дырэктар КСУП “Саўгас “Дубавіцкі” В. В. Кабаеў, механізатар А. Ф. Шаршнёў і брыгадзір брыгады агароднiкаў В. Н. Дорахава.
Фота Мiкалая Бяльковiча
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


