Мне неаднаразова даводзілася быць у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна. Яго кіраўнік А. П. Падалячын, галоўныя спецыялісты і самі хлебаробы не скар-дзяцца на цяжкасці, не спасылаюцца на праблемы, а ўпэўнена працуюць і забяспечваюць добрую аддачу роднай зямлі. Жартаўліва мне тут нават гаварылі, што не разменьваюцца
на дробязі, а ідуць на рэкордны ўраджай.
Сапраўды, у Крыўску, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў апошнія гады, пастаянна павялічваюць ураджайнасць бульбы, збожжавых і зернебабовых, іншых сельскагаспадарчых культур. Летась, напрыклад, на круг атрымалі па 41
цэнтнеру збожжа і па 267 цэнтнераў клубняў, што значна больш, чым у 2002 годзе. А сёлета гэтыя паказчыкі плануюць давесці адпаведна да 50 і 300 цэнтнераў. У сённяшніх умовах для радавой гаспадаркі гэта сапраўды рэкорды.
— Я спадзяюся, што і валавая вытворчасць усёй прадукцыі раслінаводства ды і жывёлагадоўлі ўзрасце не менш як на 20 працэнтаў, — упэўнена паведамляе А. П. Падалячын. — Гарантыя таму — высокаэфектыўная работа на зямлі, выкарыстанне інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, правядзенне ў сціслыя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні работ у полі.
Аляксандр Паўлавіч расказвае, што гаспадарка забяспечана неабходнай колькасцю элітнага высокаўраджайнага насення, улічваючы і страхавыя фонды. За кошт малапрадуктыўнай пашы будуць сёлета расшыраны на сто гектараў пасевы яравых збожжавых культур. На кожны гектар веснавой сяўбы ў сярэднім плануецца даць з разліку на гектар да 30 тон арганікі, у тым ліку па 70 — 80 тон пад прапашныя культуры. Значная частка яе ўнесена ў глебу з восені. Астатняя колькасць нарыхтавана і знаходзіцца каля жывёлагадоўчых ферм. Работы па ўнясенню арганічных і мінеральных удабрэнняў пачнуцца праз некалькі дзён, па меры падсыхання зямлі і магчымасці выхаду ў поле.
— Тэхніка да работы гатова, — расказвае галоўны інжынер С. І. Баранаў. — Мы загадзя адрамантавалі энерганасычаныя трактары К-701,
Т-150К і гусенічны пагрузчык, якія павінны быць першымі задзейнічаны на палявых работах. Для больш эфектыўнага іх выкарыстання падрыхтавалі і ўдасканалілі прычапныя глебаапрацоўчыя агрэгаты. Напрыклад, з адным трактарам у счэпе будзем выкарыстоўваць два культыватары КПС-4 з агульным захопам восем метраў.
Хоць сёння могуць выехаць у поле трактары маркі МТЗ. На лінейцы гатоўнасці знаходзіцца пасяўная тэхніка. У полі будуць працаваць Віктар Касьянаў, Сяргей Ланчынскі, Сяргей Яўсеенка, Канстанцін Лаўрэнаў, Мікалай Саланенка, іншыя механізатары. Прадумана і аплата працы людзей, у тым ліку і ў натуральным выглядзе. Механізатарам, якія на працягу работ у полі не дапусцяць парушэнняў працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, будзе дадаткова да асноўнага грашовага заработку бясплатна выдзелена па дзве тоны збожжа і столькі ж сена.
Пад кіраўніцтвам загадчыка механічнай майстэрні Аляксанда Панякова працуе рамонтнае звяно, у састаў якога ўваходзяць газаэлектразвар-шчык Віталь Байдан, токар Дзмітрый Капаш і слесар Валерый Сакалоў. Зараз звяно займаецца рамонтам кормаўборачнай і часткова збожжа-ўборачнай тэхнікі. У час веснавых палявых работ рамонтнікі будуць дапамагаць рамантаваць трактары і прычапныя агрэгаты, у тым ліку і пасяўныя. Прымаюцца і іншыя канкрэтныя захады па паспяховаму правядзенню веснавой палявой кампаніі. Плануюць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяць за тры — пяць рабочых дзён, бульбу пасадзіць не больш як за дзесяць дзён.
— На такія тэрміны правядзення пасяўных работ мы арыентуем і ўсе астатнія гаспадаркі раёна, — расказвае начальнік упраўлення райсельгасхарчу А. Ф. Шруб. — Завяршаюцца падрыхтоўчыя работы да пасяўной кампаніі. Асабліва добра арганізавана работа ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Гусявіца”, “Губічы”, некаторых іншых. Сёлета плануем валавую вытворчасць збожжа павялічыць да 64 тысяч тон, а бульбы — да 14 тысяч тон.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878

- 115877