На чарговай абласной селектарнай нарадзе, якую вёў старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон, як і на першай, разглядаліся пытанні сельскай гаспадаркі ў комплексе. Але пераважнае значэнне было нададзена падрыхтоўцы да веснавой пасяўной кампаніі. Створаны ўжо і абласны штаб па яе правядзенню.Намеснік старшыні аблсельгасхарчу
В. І. Яцэвіч адзначыў, што ў апошні час былі прыняты тэрміновыя арганізацыйныя меры па забеспячэнню сейбітаў насеннем збожжавых і зернебабовых культур. Толькі за прайшоўшы тыдзень іх завезена па міжгаспадарчаму абмену 3344 тоны, часткова з іншых абласцей рэспублікі. Такім чынам, насеннем яравых збожжавых культур, а таксама льну сельскагаспадарчыя арганізацыі забяспечаны поўнасцю.
За мінулы тыдзень канчаткова вырашана праблема і з насеннем бульбы ў цэлым па вобласці. Аднак у асобных гаспадарках яго пакуль не хапае. Паправіць становішча яшчэ можна. Дастатковыя рэсурсы насеннай бульбы ў вобласці ёсць. Дарэчы, з мэтай развіцця насенняводства гэтай культуры практычна ў кожным раёне створана элітная гаспадарка.
Некалькі горш з насеннем траў. Патрэбнасць у іх 1313 тон, а ў наяўнасці пакуль толькі 974 тоны. У Мазырскім, Лельчыцкім і Жлобінскім раёнах няма яшчэ і палавіны яго да патрэбнага. Кукуруза — найбольш позняя яравая культура. Але і да яе сяўбы таксама трэба ўжо рыхтавацца. Бяда, аднак, у тым, што па кантрактах з планавых 1700 тон насення гэтай культуры набыта пакуль толькі 395 тон. Марудна выбіраецца насенне кукурузы і ўласнай вытворчасці. А ў Добрушскім і Брагінскім раёнах увогуле яшчэ не пры-ступалі да яго выбаркі.
За тыдзень вывезена на палі 217 тысяч тон арганічных угнаенняў. Паспяхова гэта работа вядзецца ў Веткаўскім, Ельскім, Светлагорскім і некаторых іншых раёнах. Адстаюць у Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Кармянскім раёнах. Па-ранейшаму не ўключаны поўнасцю ў работу па вывазцы арганікі райаграсервісы і прад-прыемствы меліяратыўных сістэм.
Мінеральных тукаў назапашана 70,2 тысячы тон, або амаль у два разы больш, чым у папярэднім годзе на гэты час. Але ж да патрэбнага ёсць толькі 42 працэнты. Недастае ў цэлым сродкаў аховы раслін.
На папярэдняй нарадзе рэзкай крытыцы падвяргалася работа па рамонту трактароў, прычапной і пасяўной тэхнікі. Аднак зроблена па паляпшэнню становішча вельмі мала. У Хойніцкім, Лоеўскім, Ельскім і Рагачоўскім раёнах гатоўнасць тэхнікі на 3 — 10 працэнтаў ніжэйшая, чым у сярэднім па вобласці. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Апанасюк патрабаваў, каб грошы, выдзеленыя ў раёны і гаспадаркі на набыццё мінеральных удабрэнняў, рамонт тэхнікі, іншыя мэты, расходваліся строга па назначэнню. У гэтым плане будзе ўзмоцнены кантроль.
На нарадзе падкрэслівалася, што ўжо зараз у паўднёвых раёнах пачынаюцца палявыя работы, але з асцярогай, марудна. Намеснік старшыні аблвыканкама
В. Г. Дашкевіч звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшы час трэба не толькі павысіць тэмпы работ па падрыхтоўцы да вясны, а і не паслабляць справы ў жывёлагадоўлі. Тым больш гэта важна, што не ўсюды ў вобласці выконваюцца прагнозныя паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі дзяржаве. Па гэтых пытаннях выказаў свае заўвагі да кіраўнікоў многіх сельскіх гаспадарак і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці
В. У. Шчацько, які ў час селектарнай нарады знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Лельчыцкім раёне.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама А. А. Бяляеў патрабаваў паўсюдна палепшыць работу па ўзвядзенню жылля для вяскоўцаў з разліку будаўніцтва сёлета па пяць домікаў у кожнай гаспадарцы.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў Жыткавіцкага, Мазырскага, Хойніцкага і некаторых іншых раёнаў. Старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон напомніў усім удзельнікам селектарнай нарады, што на час падрыхтоўкі да сяўбы і непасрэдна сяўбы такія нарады будуць праводзіцца рэгулярна.
— Больш таго, на чарговай нарадзе мы будзем заслухоўваць не толькі кіраўнікоў раёнаў, а асобных сельскіх гаспадарак, — сказаў у заключэнне Аляксандр Серафімавіч. — Правядзенне наступнай нарады плануецца ў суботу, 20 сакавіка.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238680
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208953
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172573
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156995
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145919
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138417
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118986
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877