637 жыхароў Рагачоўскага раёна узнагародзяць медалямi «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў»

  • 4473
  • Василий Дубик
Поделиться
Першымi юбілейныя ўзнагароды атрымалi байцы, якія бралі ўдзел у баях Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня райвыканкама Сяргей Якаўлеў асабiста ўручыў iм медалi, паведаміла «ГП» вядучы спецыялiст раённага ваеннага камісарыята Алена Пеўнева. Ветэранаў і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў будуць ушаноўваць у райцэнтры, аграгарадках і вёсках. Пажылых людзей, якія па стане здароўя не змогуць прыйсці на урачыстасцi, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый наведаюць дома, дзе i правядуць цырымонію ўзнагароджання.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей