Дзяражычы. Лоеўскі раён
Вандроўка пяцідзясятая. Напярэдадні Радаўніцы быў самы час узгадаць і святыя імёны тых, хто вызваляў нашу Лоеўшчыну ад нямецка-
фашысцкіх захопнікаў, пракладваў цаной уласных жыццяў калідор вызваленню Беларусі па Дняпры, чапляючыся за кожную пядзю на лоеўскім плацдарме.

Напярэдадні Радаўніцы быў самы час узгадаць і святыя імёны тых, хто вызваляў нашу Лоеўшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пракладваў цаной уласных жыццяў калідор вызваленню Беларусі па Дняпры, чапляючыся за кожную пядзю на лоеўскім плацдарме. На мемарыяле ў вёсачцы Дзяражычы мы пакланіліся памяці 1930 воінаў, сярод якіх 12 Герояў Савецкага Саюза, што знайшлі тут спачын. Вуліцы гэтага селішча носяць іх імёны, сярод якіх Фёдар Папоў з Якуціі. Штогод адтуль і з іншых рэспублік былога Саюза прыязджаюць школьнікі і моладзь, ускладаюць кветкі і, вядома, ідуць у госці найперш да мясцовай знакамітасці, ганаровага грамадзяніна Лоеўскага раёна Афанасія Шклярава.
І дом Афанасія Гаўрылавіча такі ж адметны, як і сам гэты чалавек. Будынак бы карункамі аздоблены разьбой, унутры ёсць ложак з чырвонага дрэва, зроблены ўласнаручна. Цікавая асабістая бібліятэка, у якой шмат мемуараў вядомых палкаводцаў Вялікай Айчыннай, часопісы пра паляванне, якім захапляўся былы работнік рачнога порта (адпрацаваў там 43 гады, хадзіў па Дняпры, Сожы, Прыпяці). Гаўрылавіч і зараз шмат чытае, праўда, карыстаецца лупай. А як натхнёна дэкламуе ўласныя вершы!
Я к вам из мужества сердец,
Сумевших мудро переплавить
Войны железо и свинец
Не в месть, а в горестную память.
Гомельскія дачнікі
Бы тыя буслы, прыляцелі ў Дзяражычы з гарадскіх кватэр дачнікі-гамяльчане. Па водару юшкі, які вітаў у наваколлі, мы вызначылі дом ветэрана працы Яўгена Шэмакова, які, лічы, 20 пенсійных гадоў падзяляе з гэтым райскім кутком прыроды. Акурат рыхтаваўся сустракаць ветэрана фінансавай сістэмы Гомельшчыны Андрэя Круглея, каб разам адкрываць сезон. У чаканні гасцей падзяліўся: электрыкі сёлета зрабілі ўсё магчымае, каб буслы не селі ў Дзяражычах на свае гнёзды — вытыркнуты на слупах металічныя штыры. Вось і каля дома Шэмаковых бусла ў гняздзе няма. А гэтая птушка пачувала сябе вельмі добра між людзей, у дварышча заходзіла, тут яе падкармлівалі рыбкай.
Яўген Фёдаравіч шчыра перажывае за Лоеўшчыну, насельніцтва якой скарачаецца. За Дзяражычы, што становяцца неперспектыўнай вёскай: дзетак тут няма. Параіў парламентарыям і адпаведным структурам прыняць захады жорстка караць тых, хто п’яны садзіцца за руль аўто. Прычым друкаваць у СМІ іх прозвішчы, а таксама тое, колькі гадоў ім даў суд дадаткова менавіта за нецвярозы стан. «Тады можа што і зменіцца, інакшага выйсця не бачу!» — сказаў гэты грамадска актыўны чалавек, які неаднаразова выступаў з прапановамі на розныя тэмы на старонках «Гомельскай праўды». 25 чэрвеня Яўген Шэмакоў адзначыць 80-годдзе. У мінулым годзе са сваёй жонкай Валянцінай Мікалаеўнай ён здзейсніў круіз з Масквы да Казані.
Падпалкоўнік Віктар Тамашэнка служыў на Украіне, быў ваенным саветнікам у Эфіопіі, намеснікам камандзіра рэактыўнай брыгады ў Афганістане
Памятаем іх імёны
Сёлета якуты ўручылі ветэрану працы падзячны ліст. Падлеткам разам з роднымі і іншымі вяскоўцамі Шкляраў быў сведкам вызвалення Дзяражычаў восенню 1943 года, а падчас працы ў Гомельскім рачным порце паклапаціўся ўвекавечыць імёны 123 землякоў на вясковым мемарыяле. Афанасій Гаўрылавіч зрабіў і ўласнаручна выбіў на нержавейцы і імёны воінаў 81-й стралковай дывізіі, якія загінулі і пахаваны на беразе возера Глушэц каля аднайменнай вёскі.

З гісторыі вёскі
Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з XVIIІ стагоддзя, аднак першыя пасяленні людзей былі ў гэтых маляўнічых мясцінах з сівой старажытнасці. У 1793 годзе Дзяражычы ў складзе Расійскай імперыі, пазней былі цэнтрам Дзяражыцкай воласці, якая была ліквідавана ў маі 1923-га. Каля 200 гадоў прастаяла на беразе Дняпра Свята-Мікольская царква, якую разбурылі ў 30-я гады мінулага стагоддзя. У храме мелася Евангелле, выдадзенае ў Маскве ў 1735-м.
Згодна з перапісам 1897 года, у Дзяражычах былі царква, народнае вучылішча, крама, тракцір, паштовае аддзяленне, прыстань на Дняпры. У 1930-м працавалі школа, хата-чытальня, аддзяленне спажыўкааперацыі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Вялікая Ніва», былі вятрак і кузня. У Вялікую Айчынную ў вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон, які разбілі партызаны. У кастрычніку 1943 года карнікі спалілі 194 сялянскія падворкі, загінулі 18 жыхароў.
Зараз у Дзяражычах жывуць 60 чалавек, у тым ліку 18 дачнікаў. Бывалькаўскі сельвыканкам актыўна праводзіць работу па зносу старых будынін і аварыйных дрэў.

І боль здыме, і пагамоніць са сваімі пацыентамі загадчыца ФАПа ў Дзяражычах Марыя Лобан
Падпалкоўнік Віктар Тамашэнка служыў на Украіне, быў ваенным саветнікам у Эфіопіі, намеснікам камандзіра рэактыўнай брыгады ў Афганістане
А брат мой у Маскве жыве...
Абапіраючыся на кіёк, тупала па вуліцы былая даярка Ніна Музычэнка. Жанчына не хавала радасці, што вярнулася пасля зімоўкі ў Гомелі на сваю дзяражыцкую сядзібу.

У абласным цэнтры жывуць яе дачка Валя і сын Сяргей, а вось сярэдняя, Ганна, аж у Растоўскай вобласці. Калі мы спыталі Ніну Дзмітрыеўну пра песні яе маленства, якія жывуць у яе памяці, яна праспявала казацка-салдацкую. А распавядала пра перажытае ў вайну:
— У 1943-м мне шэсць гадоў толькі было. Бацька ў партызаны пайшоў, а маці цяжарная. Хавацца даводзілася і на вышках. Упала з іх маці і нарадзіла ў 1943-м сляпога хлопчыка. Брацік мой вывучыўся на выкладчыка-баяніста, кансерваторыю скончыў. У Маскве жыве.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
- Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
- В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
- Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
- Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
- Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
- В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
- КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
- Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
- В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
- В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089