Хутаранка. Гомельскі раён
На зыходзе мінулага года ў рэдакцыю прыйшла гамяльчанка Валянціна Жукава, падзялілася сваімі перажываннямі. Жанчына запрасіла праехаць разам з ёю ў родную вёску Хутаранка Гомельскага раёна.

Рушылі ў рэдкую марозную раніцу дажджлівага сёлета снежня. У Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра аўтобус поўнасцю запоўніўся людзьмі. Вёскі роднай зямлі прыцягваюць старэйшае пакаленне: гэта бачна па пасажырах. Нямала і людзей сярэдняга ўзросту ў гэтыя перадсвяточныя дні – дачнікі. За горадам усе любуюцца наваколлем: у срэбранай шэрані дрэвы, рунь на палетках.
Мая суразмоўца падзялілася, што ў 12-гадовым узросце пакінула сваю вёсачку.
– Быццам я і гараджанка, працавала на двух гомельскіх прадпрыемствах – радыёзаводзе і заводзе вымяральных прыбораў, аднак вёска па-ранейшаму жыве ў сэрцы, – расказала Валянціна Аляксандраўна, у дзявоцтве Пратасава. – Згадваецца наша Хутаранка шматлюднай, вясёлай. Цяпер жа ў ёй у асноўным дачнікі. І я вось прыязджаю з вясны, працую, жыву лета. Адведваю бацькоў на могілках, куды ўжо “перасялілася” большасць карэнных жыхароў. Так жа хочацца, каб жыла і сама вёска, і гістарычная памяць пра яе!
Аляксандраўну, па яе словах, у гэты раз вёў у Хутаранку яшчэ і клопат пра дзве брацкія магілы на вясковых могілках. Там напярэдадні спілоўвалі старыя ссохлыя дрэвы. Жанчына хвалявалася, каб не закідалі адыходамі два свяшчэнныя грудочкі, не зраўнялі. Таму і накіраваліся паглядзець, ці ўсё ў парадку.
– Школьнікамі мы хадзілі прыбіраць гэтыя брацкія магілы. Да Дня Перамогі папяровыя кветкі выраблялі, прыносілі героям, – гаварыла нераўнадушная Валянціна Жукава. Інфармацыю пацвердзіў і яе стрыечны брат Сяргей, жыхар Пясочнай Буды. Пенсіянер прыйшоў пабачыць сястру. Яны абняліся, пастаялі моўчкі. Усклалі кветкі да родных кладоў.
З гісторыі вёскі
Хутаранка вядома з XIX стагоддзя. Спачатку яна была ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерніі. Уладальнікам гэтых земляў быў памешчык Крушэўскі. Зафіксаваны такі факт: пасля адмены прыгоннага права сялян тут вельмі сурова каралі за тое, што адмаўляліся працаваць на ўладара. Крупарушка з’явілася ў вёсцы ў 1868-м, а ў 1879-м – маслабойня.
У 1880 годзе ў Хутаранцы была ўжо школа граматы. 548 вяскоўцаў жылі ў 1897 годзе, а ў 1909-м – 590. У 1926-м у вёсцы з’явіўся паштовы пункт. У гэты час Хутаранка была цэнтрам сельсавета Насовіцкай акругі, а праз год ужо ў Гомельскім раёне Гомельскай акругі. Храмавае свята вёскі – першая Прачыстая, 28 жніўня.
Калгас на гэтых землях арганізаваны ў 1929 годзе.
44 вяскоўцы загінулі на франтах Вялікай Айчыннай. У 1959-м тут жыло 267 чалавек, землі ўваходзілі ў саўгас “Зара” з цэнтрам у Грабаўцы. Зараз Хутаранка ў Грабаўскім сельсавеце. Тут зарэгістравана 56 жыхароў.
Безумоўна, бліжэйшы цэнтр жыцця з усімі аб’ектамі сацыяльнага прызначэння цяпер у Пясочнай Будзе. Там тры магазіны, царква Успення Прасвятой Багародзіцы, ФАП, пошта. І птушкафабрыка, якая плённа працуе.
Прайшлася вуліцамі Хутаранкі і ўбачыла толькі адзін дымок з коміну над дыхтоўнай будынінай, што нібы прырасла да звычайнай драўлянай хаты. “Тут Валя Кардзіонава жыве, чэсна кажучы, сапраўднае прозвішча не памятаю. Мянушка такая ў жанчыны, бо бацька яе, вадзіцель-дальнабойшчык, на акардэоне іграў”, – засведчыў Сяргей Даражэнка. Я ж зазначыла: пакуль дымок уецца, пакуль буслінае гняздо ёсць каля ажыўленай аўтадарогі, жыццё тут працягнецца.
З Грабаўкі ў Пясочную Буду і наадварот курсіравалі, бы цягнікі, трактары з прычэпамі, везлі курэй на птушкафабрыку і вярталіся зноў за чарговай партыяй. А каля ўпрыгожанага па-навагодняму дагледжанага дома спынілася грузавое аўто. На абедзены перапынак заехаў Ігар Чуясаў, вадзіцель электрасетак. Падзяліўся, што ніколі не шукаў шчасця далёка ад малой радзімы. “Мы і дзяцей сваіх так з жонкай выхавалі: сын Ілля, як і я, вадзіцель, працуе на птушкафабрыцы, дачка Аліна – фларыст у Гомелі. Думаем, што на святы збяромся разам”.
Нагадала хутаранцам пра знакамітую ўраджэнку вёскі Тамару Васюк, мастачку, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміста. Тамара Іванаўна – аўтар дэкаратыўных кампазіцый, медалёў, ваз, знакаміты выкладчык сталічнага інстытута культуры.
Напрыканцы жадаю ўсім хутаранцам здароўя і шчасця ў новым годзе! Няхай ён прынясе толькі вясёлы настрой, такі, як у аднайменнай песні, якую спявае Сафія Ратару. Дарэчы, і расійскія кінематаграфісты ў 1919 годзе выпусцілі меладраму пра дзявочы лёс пад назвай “Хутаранка”. Хоць і не пра нашу вёску, ды сама назва фільма ўскалыхне камусьці сэрца згадкай пра родны дом.
Валянціна Жукава з братам Сяргеем спадзяюцца, што на вясковых могілках будзе парадак

Жыві, Хутаранка, усміхайся шчасліва!
Ігар Чуясаў: «Я адчуваю сябе дома»
Адны ўспаміны прыходзяць як госці, ды водар чаромхі з былога павее. (радкі з верша ўраджэнкі Гомельскага раёна Ганны Шкода)
Так прыгожа аздоблены калодзеж пры дарозе
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
- Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
- В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
- Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
- Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
- Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
- В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
- КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
- Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
- В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
- В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089