Вялікія планы малых пасяленняў

  • 1104
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Галоўнай мэтай рабочай паездкі на Гомельшчыну першага намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі было высветліць, як выконваецца Дзяржаўная комплексная праграма развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў рэгіёнаў на 2006 — 2010 гады, а таксама як ідзе рэалізацыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3, накіраванай на эканомію энергарэсурсаў.
Пачалася рабочая паездка з разгляду стану спраў на ААТ “Рэчыцадрэў”, якому тэрмінова трэба шукаць выйсце з крызісу. Потым першы намеснік прэм’ер-міністра наведаў праблемныя прадпрыемствы Хойнікаў. Сярод іх — завод “Гідраапаратура”. Зараз ён — структурная адзінка РУП “Мінскі трактарны завод”. У апошні час справы тут палепшыліся. Але 70% абсталявання “Гідраапаратуры” зараз замартызавана, хаця і адпавядае тэхнічным стандартам. Каб задзейнічаць яго з мінімальнымі за¬тратамі, патрэбна мадэрнізацыя. Садзейнічанне ў гэтым паабяцала кіраўніцтва МТЗ. Комплекс мер дазволіць прадпрыемству павялічыць аб’ёмы вы¬творчасці прадукцыі, мець устойлівыя рынкі збыту. Да таго ж з’явіцца рэальная магчымасць пагасіць запазычанасць за энерганосьбіты, якая складае зараз 1 мільярд рублёў.
Стратэгічны напрамак дзейнасці Хойніцкага рамонтнага завода — павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі за кошт мадэрнізацыі, асваенне новых яе відаў. Тут трэба шукаць новыя рынкі збыту. Пры наведванні торфабрыкетнага завода Уладзімір Сямашка адзначыў: неабходна прапрацаваць пытанне выкарыстання торфу ў якасці крыніцы цеплазабеспячэння. Мэта¬згодна ажыццявіць на базе прадпрыемства будаўніцтва міні-ТЭЦ, якая будзе працаваць на мясцовых відах паліва. Першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь прапанаваў далучыць ТБЗ “Хойніцкі” да “Гомельаблгазу”, сумесна з канцэрнам “Белпалівагаз” прапрацаваць пытанне будаўніцтва міні-ТЭЦ, падпарадкаваць ВА “Гомсельмаш” КВУП “Хойніцкі рамонтны завод”.
Наступным пунктам рабочай паездкі стала Брагіншчына. Там Уладзімір Сямашка азнаёміўся з ходам спраў і з перспектывамі развіцця Камарынскага лясгаса, ААТ “Брагінаграсэрвіс”.
Падчас пленарнага пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Баляслаў Пірштук адзначыў: усе заданні, намечаныя дзяржаўнай праграмай развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў у вобласці, у мінулым годзе паспяхова выкананы. Ёсць падставы сцвярджаць, што так будуць ісці справы і сёлета. Мяркуецца рэалізаваць за пяцігодку дзеля гэтага 40 буйных інвестыцыйных праектаў.
У паездцы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталій Кулік.
К. БОСАК, Л. ВЯЛІЧКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей