Мільёны паляцелі ў вёску

  • 1295
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
Доўгі час сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Юбілейны” і камунальнае сель-скагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Саўгас “Марозавічы” былі ў ліку найбольш стратных у Буда-Кашалёўскім раёне. Таму і далучаны да буйных прамысловых прадпрыемстваў Гомеля. РУП “Гомсельмаш” хутка навёў у падшэфнай гаспадарцы парадак, стабілізаваў эканоміку і вывеў “Юбілейны” ў лік перадавых гаспадарак раёна.
Такога хуткага ўзлёту не атрымалася ў Марозавічах, якія ўвайшлі ў састаў адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі хімічны завод”. Вяскоўцы скардзіліся, што мала вы-дзяляецца сродкаў на набыццё будаўнічых матэрыялаў, абсталявання для абуладкавання ферм, на іншыя патрэбы. Аб гэтым “ГП” пісала ў артыкуле “Цягнуць-пацягнуць, а выцягнуць не могуць” 16 лістапада 2006 года.
Прыемна паведаміць нашым чытачам, што зараз справы ў Марозавічах прыкметна паляпшаюцца. Начальнік Буда-Кашалёўскага райсельгасхарчу А. Ф. Шруб паведаміў, што толькі ў апошнія дні для абуладкавання сацыяльна-бытавых памяшканняў завод закупіў для саўгаса будаўнічых і ад-дзелачных матэрыялаў на сем мільёнаў рублёў, а ўсяго з улікам мэблі і работ у Марозавічы выдзелена 16 мільёнаў рублёў.
У сваім пісьме ў рэдакцыю старшыня Буда-Кашалёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК З. І. Краўчанка адзначыла, што прымаюцца захады па стварэнню належных умоў працы, быту і адпачынку для работнікаў жывёлагадоўлі. У душавой устаноўлены тры дажджавальныя распыляльнікі, пададзена гарачая вада. Адрамантаваны пакоі адпачынку, падведзена ацяпленне. Наведзены санітарны парадак у малочным блоку.
Зараз у гаспадарцы працуе значна больш завадскіх спецыялістаў, чым раней. Заканчваюцца запланаваныя на гэты час рамонтныя і будаўнічыя работы. Павышаюцца ў гаспадарцы і асноўныя вытворча-эканамічныя паказчыкі.
Кіраўнікі раёна сыходзяцца на думцы, што ўжо ў першым паўгоддзі 2007 года з дапамогай хімічнага завода і райсельгасхарчу былы стратны саўгас выйдзе ў лік перадавых.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей