Слаўныя традыцыі працягваюцца

  • 1047
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
На гэтым тыдні адбылася сустрэча кіраўніцтва аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў і абласнога саюза наймальнікаў з ветэранамі працы — былымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.
Старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон расказаў аб дынамічным развіцці вобласці па ўсіх напрамках народнагаспадарчай дзейнасці. Па многіх пазіцыях Гомельшчына трывала ўтрымлівае лідзіруючыя месцы ў рэспубліцы. Асабліва відавочны павышэнне тэмпаў росту прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. У поспехах ёсць уклад ветэранаў. Традыцыі па стваральнай высокаэфектыўнай рабоце працягваюць маладыя кіраўнікі, спецыялісты, працоўныя калектывы.
Шчырую ўдзячнасць і добрыя пажаданні былым кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый вобласці выказалі таксама старшыня абласнога Савета дэпутатаў В. С. Сяліцкі, намеснік старшыні аблвыканкама
У. У. Маёраў, старшыня Гомель-скага гарвыканкама А. А. Бяляеў, старшыня абласнога саюза наймальнікаў, дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельтранснафта “Дружба”. А. А. Касцючэнка.
Ветэранам былі ўручаны Ганаровыя граматы і ўдзячныя пісьмы абл-выканкама, абласнога Савета дэпутатаў, гарвыканкама і абласнога саюза наймальнікаў, а таксама кветкі. У іх гонар гучалі музыка і песні. Ветэраны наведалі Музей ваеннай славы.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей