Па многіх важнейшых параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2001 — 2005 гады прагнозныя паказчыкі не толькі выкананы, а і перавыкананы.
І зараз наша эканоміка працягвае развівацца. Гэта дазваляе ў поўным аб’ёме выплачваць пенсіі і стыпендыі, зарплату бюджэтнікам і забяспечваць сацыяльныя гарантыі грамадзян. Аб тым, што канкрэтна зроблена і робіцца па ўсебаковаму паляпшэнню ўмоў жыцця, працы і быту насельніцтва, вялася размова на чарговым пасяджэнні аблвыканкама, якое вёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. ДАШКЕВІЧ.
Сацыяльныя стандарты прапісаліся паўсюдна
Першым на павестцы дня разглядалася пытанне аб выніках работы па ўкараненню сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва вобласці. Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Э. Л. Карніцкая напомніла прысутным аб тым, што на пачатку ўкаранення новай сістэмы ў большасці раёнаў не выконваліся да дзесяці сацыяльных стандартаў. А ў цэлым больш палавіны з іх не адпавядалі ўстаноўленым нарматывам. Каб паправіць станові-шча, гаррайвыканкамамі сумесна са структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама былі распрацаваны адпаведныя рэгіянальныя і галіновыя мерапрыемствы па ўкараненню і забеспячэнню стандартаў.
Правільна вызначаная стратэгія і дзейсныя меры дазволілі паўсюдна ў раёнах вобласці ажыццявіць намечанае. Ужо па стану на 1 лістапада бягучага года ўведзены ўсе 44 нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў. У гэтым плане многае зроблена ўпраўленнямі аховы здароўя і адукацыі, рэспубліканскім аўтатранспартным унітарным прадпрыемствам “Гомельаблаўта-транс”, камбінатамі бытавога аб-слугоўвання насельніцтва, дарожнымі і іншымі структурамі.
Працэс аказаўся не толькі маштабным, але і нятанным. Па папярэдніх падліках за тры гады ў сацыяльную сферу ўкладзена каля двух трыльёнаў рублёў.
Першы намеснік міністра культуры У. П. Рылатка адзначыў, што наша вобласць па ўвядзенню сацыяльных стандартаў лідзіруе ў рэспубліцы.
Пад час пасяджэння аблвыканкама гаварылася і пра пэўныя недахопы ў сістэме сацыяльных стандартаў. Але яны хутчэй малазначныя і адзінкавыя.
— Недзе на вуліцах не гарыць святло, або своечасова не прыходзіць аўтобус у вёску, і людзі выказваюць незадавальненне, — адзначыла Э. Л. Карніцкая. — Пры тым справядліва. Таму зараз задача заключаецца ў тым, каб дабіцца поўнай ліквідацыі ўпушчэнняў у абслугоўванні насельніцтва і не дапускаць іх.
У гэтым плане ў першую чаргу павінны палепшыць работу органы мясцовых улад. Неабходна ў кожным сельскім населеным пункце даць вяскоўцам даходлівую, канкрэтную і зразумелую інфармацыю аб сістэме дзяржаўных сацыяльных стандартаў, а таксама аб паслугах, якія аказваюць жыхарам вёскі арганізацыі і прадпрыемствы ў розных сферах абслугоўвання.
Сярод іншых напрамкаў паляпшэння работы па ўзнятых пытаннях адзначана, што пры фарміраванні праектаў мясцовых бюджэтаў на 2006 год абавязкова трэба прадугледзець выдзяленне фінансавых сродкаў у аб’ёмах, якія неабходны для далейшай падтрымкі нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў і павышэння ўзроўню абслугоўвання і якасці паслуг насельніцтву.
Блуканняў па пакутах стане менш
У многіх жыхароў вобласці нямала дрэнных успамінаў звязана з хаджэннем за рознымі даведкамі ў камунальнае прадпрыемства “Рэ-гістрацыя і тэхнічная інвентарызацыя нерухомасці Гомельскай вобласці”. Зараз на базе гэтай абласной структуры створана рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”. На пасяджэнні аблвыканкама было разгледжана пытанне аб рабоце гэтай новай структуры па павышэнню якасці абслугоўвання насельніцтва. Адзначана, што пэўныя зрухі ў гэтым плане ёсць.
Укараняюцца адпаведныя праграмы аўтаматызацыі апрацоўкі геадэзічных вымярэнняў зямельных участкаў з прымяненнем навейшых прыбораў. У мэтах кантролю за выкананнем заказаў па прынцыпу “адно акно” на прадпрыемстве распрацавана і ўкараняецца сістэма ўліку тэрмінаў выканання заявак на працягу двух месяцаў. Напомню, што раней на гэта ўходзіла да 9 месяцаў, а ў асобных выпадках грамадзяне, вобразна кажучы, да года хадзілі па пакутах, каб атрымаць неабходныя дакументы для куплі-прадажы нерухомасці і па іншых звязаных з ёй пытаннях. Для больш зручнага стварэння для насельніцтва распарадку работы кіраўніцтвам агенцтва з улікам мясцовых умоў зацверджаны новыя графікі прыёму грамадзян у філіялах і бюро: шэсць дзён у тыдзень, апрача ня-дзелі, з васьмі гадзін раніцы да дваццаці гадзін вечара.
Дзейнічае тэлефон даверу. І ўжо за дзесяць месяцаў у вобласці аформлена 36898 рэгістрацый
аб’ектаў нерухомасці, у тым ліку 7594 — зямельныя ўчасткі. Састаўлена 61065 тэхпаспартоў, выкананы работы па ацэнцы і пераацэнцы больш 1,5 тысячы аб’ектаў нерухомасці рознага прызначэння. Аб’ёмы гэтых работ у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года выраслі на 15 працэнтаў, а ў параў-нанні з 2003 годам больш чым на 30 працэнтаў.
На пасяджэнні аблвыканкама адзначалася, што ёсць яшчэ і ўпу-шчэнні, працягваюцца абаснаваныя скаргі грамадзян, хаця іх становіцца менш.
Разглядаліся і іншыя надзённыя пытанні. У пасяджэнні прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька.
На пасяджэнні аблвыканкама многім яго ўдзельнікам былі ўручаны юбілейныя медалі “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” і “60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў”.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Начальник управления КГБ Республики Беларусь по Гомельской области Теребов Сергей Евгеньевич
- 19:00
- 26.05.2014
- 21904
-
Первый заместитель председателя Гомельского облисполкома Микалуцкий Александр Викторович
- 15:08
- 23.12.2015
- 18237
-
Александр Турчин назначен Помощником Президента - главным инспектором по Гомельской области
- 15:49
- 25.06.2015
- 18076
-
Председатель Рогачевского райисполкома Денисенко Сергей Федорович
- 15:17
- 23.12.2015
- 15892
-
Генеральный директор ОАО “Гомельдрев” Коротченко Геннадий Васильевич
- 11:15
- 24.01.2008
- 15600
-
В Гомеле презентовали проект «Пудра» (фото)
- 09:47
- 06.03.2014
- 15351
-
Назначение: Председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского облисполкома Метлицкий Сергей Александрович
- 10:28
- 25.06.2014
- 15011
-
Кадровые решения Президента: новые главы администраций Центрального и Советского районов Гомеля
- 14:24
- 07.12.2017
- 14640
-
Заместителю председателя облисполкома Владимиру Горбачеву на прямую линию пытались дозвониться 11 тысяч человек
- 13:14
- 10.02.2015
- 14213
-
Извещение о проведении общественного обсуждения градостроительного проекта «Схема комплексной территориальной организации Гомельской области»
- 10:46
- 10.02.2015
- 12124