Вулiцы Сцяпана Некрашэвіча ў Светлагорску яшчэ няма.
Але павiнна быць. Прынамсi, там, дзе зараз знаходзiцца вулiца Зялёная. Хаця б таму, што побач з ёй усё больш акрэслена ўзнiкае цудоўны будынак краязнаўчага музея.
Якi ж ён краязнаўчы без ушанавання памяцi такога земляка,
як Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч.
Нарадзiўся Сцяпан Мiхайлавiч
8 мая 1883 года ў вёсцы Данiлоўка Бабруйскага павета (цяпер Светлагорскага раёна) ў сялянскай сям’i. Пачатковую адукацыю атрымаў, як раней казалi, у «дарэктара» — вясковага грамацея. Потым закончыў настаўнiцкую семiнарыю ў Панявежысе, завочна вучыўся ў Вiленскiм настаўнiцкiм iнстытуце. У 1914 годзе быў мабiлiзаваны i ваяваў на франтах першай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917-га далучыўся да беларускага нацыянальнага вызваленчага руху. Пэўны час жыў у Адэсе, дзе вучыўся ў вышэйшым мiжнародным iнстытуце. Загадваў беларускай секцыяй пры Адэскiм губернскiм аддзеле народнай асветы.
Пасля вызвалення БССР ад белапалякаў Сцяпан Мiхайлавiч пераехаў у Мiнск i прапанаваў свае паслугi Народнаму камiсарыяту асветы. Займаў розныя пасады: загадчыка лiтаратур-на-выдавецкага аддзела, намеснiка старшынi Галоўпрафасветы. Адначасова з гэтым, пачынаючы з 1921 года, быў старшынёй тэрмiналагiчнай камiсii Наркамата асветы рэспублiкi.
Некрашэвіч узначаліў навукова-тэрмiналагiчную камiсiю Наркамата асветы па стварэнню Інстытута беларускай культуры. Ужо праз два з паловай месяцы пасля ўтварэння камiсii было апрацавана каля 2270 тэрмiнаў i звыш 5000 падрыхтавана для зацверджання.
Па iнiцыятыве нашага земляка было створана Цэнтральнае бюро краязнаўства. С. М. Некрашэвiч пэўны час працаваў выкладчыкам, а потым — дацэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.
Сцяпан Мiхайлавiч здолеў далучыць да збiрання народнай i лiтара-турнай лексiкi многiх настаўнiкаў, урачоў, студэнтаў i нават вучняў. У канцы 1927 года картатэка слоўнiка жывой беларускай мовы налiчвала 400 тысяч слоў. На жаль, у час Вялiкай Айчыннай вайны ўся картатэка i слоўнiкавыя артыкулы былі знiшчаны. Калi пачалася рэарганiзацыя Iнбелкульта ў Акадэмiю навук, Некрашэвіч уваходзiў у спецыяльную ўрадавую камiсiю, ён быў зацверджаны яе правадзейным членам i прызначаны вiцэ-прэзiдэнтам.
Аднак пасля арышту С. М. Некрашэвiча ў 1930 годзе i многiх з тых, хто працаваў над слоўнiкам, усё было перакрэслена. У кастрычнiку таго ж 1930 года адбыўся пленум ЦК КП(б)Б, якi амаль усю даследчую работу па мовазнаўству, лiтаратуры i гiсторыi Беларусi дакастрычнiцкага перыяду прызнаў «контррэвалюцыйнай». Пастановай калегii АДПУ Сцяпан Мiхайлавiч быў высланы на пяць гадоў у горад Сарапул Удмурцкай АССР.
У 1935-м тэрмiн высылкi быў прадоўжаны яшчэ на два гады. А 19 снежня 1937-га ў Мінску Некрашэвіча прыгаварылi да вышэйшай меры пакарання.
Не стала Сцяпана Мiхайлавiча
20 снежня 1937 года. Толькi праз 58 гадоў Судовая калегiя па крымi-нальных справах Вярхоўнага суда БССР разгледзіла адпаведны пратэст пракурора БССР i вызначыла: «Пастанову калегii АДПУ ад 10 красавiка 1931 года ў адносiнах да С. М. Некрашэвiча адмянiць i справу выкананнем спынiць за адсутнасцю ў яго дзеяннях састава злачынства...»
Да 120-годдзя з дня нараджэння С. М. Некрашэвiча выдадзена кнiга выбраных навуковых прац, падрыхтаваная Iнстытутам мовазнаўства iмя
Я. Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Многае надрукавана ўпершыню. Некрашэвiчу было прысвечана спецыяльнае пашыранае пасяджэнне Прэзiдыума Беларускай акадэмii навук. Прайшлi навуковыя чытаннi i ў Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Ф. Скарыны. Зноў i зноў прыгадвалi прадбачлiвую значнасць яго дакладаў, работ.
Прыгадвалі і тое, што менавiта ён быў аўтарам першага паслярэвалюцыйнага буквара «Беларускi лемантар» i першай паслярэвалюцыйнай чытанкi «Роднае слова» ў дзвюх кнiгах. Для нас, светлагорцаў, асаблiвую каштоўнасць мае яго навуковая праца «Да характарыстыкi беларускiх гаворак Парыцкага раёна».
...У нашай карцiннай галерэi «Традыцыя» ёсць адзiны ў Беларусi партрэт вядомага навукоўцы, напiсаны Алесем Марачкiным. А вось вулiцы Сцяпана Некрашэвiча ў Светлагорску пакуль няма. Ды верыцца, што яна абавязкова будзе. I з’явiцца на адным з яе будынкаў мемарыяльная дошка, а з цягам часу, магчыма, i помнiк нашаму слыннаму земляку.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Начальник управления КГБ Республики Беларусь по Гомельской области Теребов Сергей Евгеньевич
- 19:00
- 26.05.2014
- 21904
-
Первый заместитель председателя Гомельского облисполкома Микалуцкий Александр Викторович
- 15:08
- 23.12.2015
- 18237
-
Александр Турчин назначен Помощником Президента - главным инспектором по Гомельской области
- 15:49
- 25.06.2015
- 18076
-
Председатель Рогачевского райисполкома Денисенко Сергей Федорович
- 15:17
- 23.12.2015
- 15892
-
Генеральный директор ОАО “Гомельдрев” Коротченко Геннадий Васильевич
- 11:15
- 24.01.2008
- 15600
-
В Гомеле презентовали проект «Пудра» (фото)
- 09:47
- 06.03.2014
- 15351
-
Назначение: Председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского облисполкома Метлицкий Сергей Александрович
- 10:28
- 25.06.2014
- 15011
-
Кадровые решения Президента: новые главы администраций Центрального и Советского районов Гомеля
- 14:24
- 07.12.2017
- 14640
-
Заместителю председателя облисполкома Владимиру Горбачеву на прямую линию пытались дозвониться 11 тысяч человек
- 13:14
- 10.02.2015
- 14213
-
Извещение о проведении общественного обсуждения градостроительного проекта «Схема комплексной территориальной организации Гомельской области»
- 10:46
- 10.02.2015
- 12124


