Гомель з’яўляецца цэнтрам межрэгіянальнага супрацоўніцтва Расіі, Украіны і Беларусі. Пастаянна расшыраюцца партнёрскія сувязі суб’ектаў гаспадарання з іншымі краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў, а таксама з больш чым 70 краінамі далёкага замежжа. У іх ліку і Аўстрыя.
У параўнанні з 2002 годам летась тавараабарот з гэтай дзяржавай узрос на 1,2 працэнта і ацэньваецца ў 22,7 мільёна долараў ЗША. Хуткімі тэмпамі растуць экспартныя пастаўкі, якія за год павялічыліся на 1,5 працэнта, хоць і ўступаюць пакуль імпарту. У цэлым тавараабарот з Аўстрыяй працягвае павялічвацца.
Аб гэтым у сваім уступным слове напомніў намеснік старшыні аблвыканкама У. М. Патупчык на сустрэчы ў Гомелі прадстаўнікоў дзелавых колаў Аўстрыі і нашай вобласці.
— Мы маем магчымасці актывізаваць кантакты паміж нашымі суб’ектамі гаспадарання, — адзначыў Уладзімір Мікалаевіч. — Іх трэба выкарыстаць спаўна. Спадзяюся, што візіт аўстрыйскіх дзелавых колаў, сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі гомельскага бізнесу паслужаць справе развіцця і пашырэння супрацоўніцтва.
Прыкладна такую думку выказаў і кіраўнік дэпартамента краін СНД Палаты эканомікі Аўстрыі Гуйда Шток. У прыватнасці, у інтэрв’ю для нашай газеты ён адзначыў, што актывізацыі супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і нашай рэспублікай у нямалай ступені садзейнічалі візіты ў гэту краіну кіраўніка беларускага ўрада С. С. Сідор-скага і першага віцэ-прэзідэнта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты В. М. Анапрайчука. Былі абмеркаваны планы сумеснай знешнеэканамічнай дзейнасці.
— У Гомель мы прыехалі таму, што перакананы ў эфектыўнасці асабістых сустрэч бізнесменаў, — падкрэсліў кіраўнік аўстрыйскай дэлегацыі. — Хачу таксама паведаміць, што ў нашай краіне малы і сярэдні бізнес перавышае 90 працэнтаў. І яшчэ адна адметная рыса. Аўстрыя пастаўляе ў асноўным сродкі вытворчасці, у тым ліку навейшыя тэхналагічныя лініі. Укараненне іх, думаю, дазволіць зрабіць гомельскую прадукцыю больш канкурэнтаздольнай, а таксама па-сучаснаму развіваць вашу прамысловасць.
— У нашым горадзе вы ўпершыню? — пытаю ў Гуйда Штока.
— Першы раз, але спадзяюся, што не апошні, — адказаў госць. — Гомель мне спадабаўся сваёй чысцінёй, акуратнасцю, гасціннасцю і прыветлівасцю людзей.
У гэты ж дзень прадстаўнікі аўстрыйскай дэлегацыі наведалі Жлобін, дзе ў свой час замежнымі кампаніямі “Фест Альпіне” (Аўстрыя) і “Даніелі” (Італія) быў пабудаваны Беларускі металургічны завод. А яшчэ праз некалькі гадоў з удзелам аўстрыйскага капіталу была створана і паспяхова працуе сумеснае прадпрыемства “Аўстрабел”.
Сваю дзелавую паездку аўстрыйская дэлегацыя закончыла ў Мінску. Вынікі сустрэч 85 суб’ектаў гаспадарання Гомельшчыны з 24 фірмамі Аўстрыі былі карыснымі і эфектыўнымі.
— У цэлым зроблены прыкметны крок па паскарэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, — паведаміў генеральны дырэктар Гомельскага ад-дзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты В. К. Старавойтаў. — Праведзена 158 перагавораў па арганізацыі партнёрскіх сувязяў і за-ключана ўжо некалькі кантрактаў.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Начальник управления КГБ Республики Беларусь по Гомельской области Теребов Сергей Евгеньевич
- 19:00
- 26.05.2014
- 21903
-
Первый заместитель председателя Гомельского облисполкома Микалуцкий Александр Викторович
- 15:08
- 23.12.2015
- 18236
-
Александр Турчин назначен Помощником Президента - главным инспектором по Гомельской области
- 15:49
- 25.06.2015
- 18075
-
Председатель Рогачевского райисполкома Денисенко Сергей Федорович
- 15:17
- 23.12.2015
- 15891
-
Генеральный директор ОАО “Гомельдрев” Коротченко Геннадий Васильевич
- 11:15
- 24.01.2008
- 15599
-
В Гомеле презентовали проект «Пудра» (фото)
- 09:47
- 06.03.2014
- 15350
-
Назначение: Председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского облисполкома Метлицкий Сергей Александрович
- 10:28
- 25.06.2014
- 15010
-
Кадровые решения Президента: новые главы администраций Центрального и Советского районов Гомеля
- 14:24
- 07.12.2017
- 14639
-
Заместителю председателя облисполкома Владимиру Горбачеву на прямую линию пытались дозвониться 11 тысяч человек
- 13:14
- 10.02.2015
- 14212
-
Извещение о проведении общественного обсуждения градостроительного проекта «Схема комплексной территориальной организации Гомельской области»
- 10:46
- 10.02.2015
- 12123