У Буда-Кашалёве прайшоў конкурс «Калядная зорка»

  • 1925
  • 16:12
  • 27.01.2012
Поделиться
Некалькі дзесяткаў прэтэндэнтаў змагаліся за перамогу ў раённым конкурсе «Калядная зорка». Пераможцамі прызнаны ў розных намінацыях загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнт­ра абслугоўвання насельніцтва Наталля Паўлава, настаяцель храма Ражства Прасвятой Багародзіцы з Уваравічаў айцец Міхаіл Барысёнак, дырэктар Уваравіцкага Дома культуры Галіна Барысенка, іншыя ўдзельнікі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароды ім уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка. У ходзе правядзення конкурсу дэманстраваліся выставы ўстаноў адукацыі, навучэнцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра, а таксама фота­здымкі дырэктара Патапаўскага сельскага Дома культуры Мікалая Васіленкі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей