Акцыя пад назвай “Моладзь — фестывалю” праходзіць у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі

  • 1902
  • 15:54
  • 23.05.2012
Поделиться
У канцы ліпеня тут адбудзецца традыцыйны ўсебеларускі фестываль гумару. Маладыя рабочыя і студэнты ў вольны час прыкладаюць рукі да таго, каб да свята вёскі пахарашэлі. Штодзённа туды накіроўваюцца працоўныя дэсанты з дваццаці чалавек. Добраахвотныя памочнікі прыводзяць у парадак дамы адзінокіх састарэлых вяскоўцаў — фарбуюць фасады, агароджы. Усяго ім трэба давесці да ладу 40 дамоў. Большая частка работы ўжо выканана. У акцыі, ініцыяванай аддзелам моладзі райвыканкама, прыме ўдзел 350 чалавек.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей