Па даўняй добрай традыцыі хлебаробы камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Камінтэрн” першымі ў Буда-Кашалёўскім раёне пачынаюць веснавую сяўбу, а затым і ўборку ўраджаю. Не стала выключэннем і сёлетняе жніво.
Пакуль у іншых гаспадарках рабілі апошнія прыгатаванні, тут тэхніка выехала ў поле. Жніво пачалі адначасова раздзельным спосабам і прамым камбайнаваннем. У першыя дні вялі работу выбарачна, там, дзе паспела збажына. Затым на жніве за-дзейнічалі ўсе дванаццаць камбайнаў, у ліку якіх і некалькі сельмашаўскіх КЗР-10 і КЗС-7. Менавіта на гэтых камбайнах летась лепшыя механізатары гаспадаркі занялі прызавыя месцы ў раёне і вобласці. З першых дзён добрыя намалоты і сёлета. У засекі засыпана ўжо звыш тысячы тон хлеба новага ўраджаю.
— Мы стварылі неабходныя ўмовы для плённай работы камбайнераў, — расказвае намеснік дырэктара саўгаса Г. А. Герасімчук. — З улі-кам даплат у сярэднім за тону намалочанага збожжа камбайнеру налічваецца 1871 рубель. Але і гэта не ўсё. Камбайнеры, якія пры выдатнай якасці работы зоймуць тры першыя месцы, будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Да гэтай меры заахвочвання ў гаспадарцы падышлі нетрадыцыйна. Улічылі той факт, што пастаянна за невялікімі выключэннямі прызавыя месцы займаюць адны і тыя ж механізатары. Таму і падарункі для пераможцаў набылі тыя, якіх раней не было. Напрыклад, камбайнер, які зойме першае месца, пры ўмове, што намалоціць не менш тысячы тон збожжа, атрымае пыласос, за два другія месцы пры намалотах не менш 900 тон будуць уручаны мікрахвалевыя печы, а за два трэція — сокавыціскалкі. Для маладых экіпажаў узнагароды такія ж, але нормы выпрацоўкі некалькі ніжэйшыя. Прадугледжаны меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці для іншых удзельнікаў збожжавага канвеера.
Спаборніцтва расшыраецца з кожным днём. З’явіліся ўжо і пераможцы яго. Больш 200 тон збожжа перавёз ад камбайнаў на “КамАЗе” перадавы вадзіцель Аляксандр Мікалаевіч Лапіцкі. Прама ў полі ва ўрачыстай абстаноўцы яму ўручаны дыплом. Добрых вынікаў на абмалоце збожжа дабіваюцца маладзёжныя экіпажы. Асабліва стараюцца на сельмашаўскім камбайне КЗР-10 Міхаіл Рэпка і Максім Шаўчук.
У “Камінтэрне” з першага дня жніва задзейнічаны зернеачышчальныя і сушыльныя комплексы. На гэтых участках арганізавалі работу пазменна. Не дапускаецца разрыву паміж жнівом, вызваленнем плошчаў ад саломы і падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур. Дарэчы, пачалі сяўбу азімага рапсу на падкормку жывёле.
Адначасова шмат увагі надаецца і падрыхтоўцы насеннага матэрыялу пад азімыя культуры. Працягваецца нарыхтоўка кармоў на зіму для грамадскага пагалоўя. Дырэктар саўгаса У. Р. Шаўчук расказаў, што ў гарачыя для гаспадаркі дні шэфскую дапамогу хлебаробам аказваюць гамяльчане. У саўгасе плануюць справіць дажынкі да пятага жніўня.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Минспорта рекомендует до 20 апреля приостановить проведение спортивных мероприятий для детей и подростков
- 10:03
- 04.04.2020
- 41530
-
Минский полумарафон 2018
- 15:46
- 09.09.2018
- 24376
-
Большой биатлон в Гомеле: недалеко от гребного канала открыли лыжероллерную трассу
- 14:25
- 10.08.2019
- 22832
-
Акробат Артур Беляков рассказал, как перенес карантин в областной инфекционной клинической больнице
- 14:37
- 26.03.2020
- 20809
-
Озвучена стоимость ремонта бассейна «Дельфин» в Гомеле
- 17:20
- 21.10.2016
- 20125
-
В Гомеле на улице Портовой открылся многофункциональный спортивный комплекс
- 12:48
- 03.07.2020
- 18846
-
«Локомотив» набирает обороты. Футбольный клуб «Гомель» проиграл в дерби
- 21:39
- 26.04.2020
- 16999
-
ХК «Гомель» победил ХК «Металлург Жлобин» со счетом 5:3
- 13:11
- 11.08.2018
- 16488
-
В Гомеле прошел чемпионат по культуризму и фитнесу
- 17:24
- 23.04.2016
- 16410
-
Фоторепортаж. В Гомеле прошел «Осенний велопробег»
- 18:33
- 29.09.2018
- 15849


