— Што чытаеце сёння? Якое месца займае ў вашым жыцці кніга? — пацікавіліся мы ў некаторых гамяльчан.Алена КОБЗЕВА,
інжынер АКУП “Гомельграмадзянпраект”:
— Цікавасць да беларускай кнігі ў мяне са школьных гадоў. Заўсёды вабіла мова, у якой столькі падабенства да ўкраінскай! Апошнім часам спрабую сілы ў перакладчыцкай справе. “Агучыла” па-ўкраінску некалькі вершаў Ніны Шкляравай. Зараз захапляюся гумарыстычнымі апавяданнямі Васіля Ткачова, перакладаю іх. Столькі агульнага ў нашых славянскіх народаў — ва ўменні знаходзіць выйсце з любой сітуацыі, смяяцца, чэрпаць аптымізм!
Антаніна УВАРАВА,
загадчыца гомельскай
гарадской бібліятэкі № 11:
— Як, яшчэ чытаюць? — пытаюцца ў мяне іншы раз, даведаўшыся, што працую ў бібліятэцы. Адказваю, што чытаюць, і яшчэ як, прычым усе катэгорыі насельніцтва. Вось і ў нашай бібліятэцы, якой 1 верасня споўнілася 35 гадоў, у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года колькасць чытачоў вырасла на 44 чалавекі, амаль на 500 — колькасць наведванняў. Адна з самых нашых актыўных чытачоў беларускай кнігі — былая настаўніца Марыя Данілаўна Новікава. Яна пільна сочыць за літаратурнымі навінкамі ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”
і іншых выданнях.
Увядзенне платных паслуг дысцыплінуе чытачоў, кнігі вяртаюцца ў вызначаныя тэрміны. Разам з тым ёсць магчымасць набываць неабходную новую літаратуру. Нядаўна на паліцах з’явіліся і кнігі гамяльчан Васіля Ткачова, Івана Саладоўніка, Фелікса Мысліцкага, Міколы Старчанкі.
Валянціна НОВАК,
доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны:
— Не ўяўляю свайго жыцця без кнігі! Рыхтуючыся да лекцый па курсах “Беларускі фальклор”, “Славянская міфалогія”, выконваючы навуковыя тэмы, даводзіцца шмат чытаць навуковай фальклорна-міфалагічнай літаратуры. Гэта дае магчымасць адкрыць новыя тэксты, сюжэты, вобразы, міфалагічныя звесткі.
Зараз на маім рабочым стале тры тамы выдатнага этналінгвістычнага слоўніка “Славянские древности”, выдадзенага ў Маскве. У перспектыве выйдуць яшчэ два тамы. Фактычна, гэта першыя ў славістыцы кнігі па традыцыйнай культуры славянскіх народаў. Надзвычай прыемна знаходзіць у гэтых тамах фальклорна-міфалагічныя матэрыялы, запісаныя расійскімі калегамі на тэрыторыі Гомельшчыны ў 70-я гады мінулага стагоддзя.
Аўтэнтычныя традыцыі, занатаваныя раней расійскімі вучонымі, матэрыялы, якія захоўваюцца ў Палескім архіве Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, дазваляюць нам цяпер, у час экспедыцый, пераканацца ў жывучасці асобных абрадаў і звычаяў.
Падрыхтавала Т. КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Минспорта рекомендует до 20 апреля приостановить проведение спортивных мероприятий для детей и подростков
- 10:03
- 04.04.2020
- 41530
-
Минский полумарафон 2018
- 15:46
- 09.09.2018
- 24376
-
Большой биатлон в Гомеле: недалеко от гребного канала открыли лыжероллерную трассу
- 14:25
- 10.08.2019
- 22832
-
Акробат Артур Беляков рассказал, как перенес карантин в областной инфекционной клинической больнице
- 14:37
- 26.03.2020
- 20809
-
Озвучена стоимость ремонта бассейна «Дельфин» в Гомеле
- 17:20
- 21.10.2016
- 20125
-
В Гомеле на улице Портовой открылся многофункциональный спортивный комплекс
- 12:48
- 03.07.2020
- 18846
-
«Локомотив» набирает обороты. Футбольный клуб «Гомель» проиграл в дерби
- 21:39
- 26.04.2020
- 16999
-
ХК «Гомель» победил ХК «Металлург Жлобин» со счетом 5:3
- 13:11
- 11.08.2018
- 16488
-
В Гомеле прошел чемпионат по культуризму и фитнесу
- 17:24
- 23.04.2016
- 16410
-
Фоторепортаж. В Гомеле прошел «Осенний велопробег»
- 18:33
- 29.09.2018
- 15849


