Паходзіў Кирыла Тураўскі, на думку даследчыкаў яго жыцця і творчасці, з сям’і начальніка тураўскага гарнізона або тураўскага намесніка вялікага князя. Змена тураўскай дынастыі, прыкладна ў 1123 годзе, ганенні на бацькоў, падтурхнулі юнака прыняць манаскі пострыг, магчыма ў абіцелі, заснаванай яго бацькамі, Мікольскім мужчынскім манастыры. Мяркуюць, што высокую школу багаслоўя і красамоўства ён пераняў ад вучоных-грэкаў. Тых, хто меў дачыненне да яго творчасці, здзіўляла найдасканалае валоданне Кірылам Тураўскім стараславянскай моваю, свабода ў моватворчасці, экспрэсія. Ён разам з нямногімі па тым часе кніжнікамі, Нестарам-летапісцам, мітрапалітам Іларыёнам, Яраславам Мудрым распрацоўваў той абагулены варыянт стараславянскай мовы, які быў прыняты пазней за богаслужбова-літургічны канон ва ўсіх славянскіх правасллаўных цэрквах.
Час данёс да нас толькі частку яго велічнай спадчыны. Гэта восем “Слоў”, або павучанняў, “Прытчу пра душу і цела”, “Аповесць пра бесклапотнага цара і яго мудрага саветніка, “Казанне пра чарнарызскі чын”, “Канон і сціхіры на Успенне роўнаапостальнай Вольгі”, “Канон малебны”, “Канон пакаяльны”, а таксама больш за паўсотню малітваў, духоўныя вершы-псалмодыі.
Творы Кірыла Тураўскага вельмі асабістыя. Усе яны — сведчанні ступеняў яго манаскага подзвігу, прага яго палымянага духу да дасканаласці. Невыпадкова ён і выносіць ў назву сваё імя, каб засведчыць як сваю асабістую “Кірылаву малітву”.
Кірыла Тураўскі ў бытнасць сваю епіскапам узводзіць велічны сабор. З-за
падзей міжусобіц на мяжы 80-90-х гадоў, пакінуўшы епіскапскі сан, свяціцель пасяляецца ў Барысаглебскім манастыры, дзе, мяркуецца, і пахаваны яго астанкі. Ўжо ў XIII стагоддзі яго імянуюць святым манахам, а ў XIV — пішацца яго жыціе і служба ў яго гонар як святога. Шырокае яго ўшанаванне пачынвецца на мяжы XIX — XX стагоддзяў.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Минспорта рекомендует до 20 апреля приостановить проведение спортивных мероприятий для детей и подростков
- 10:03
- 04.04.2020
- 41530
-
Минский полумарафон 2018
- 15:46
- 09.09.2018
- 24376
-
Большой биатлон в Гомеле: недалеко от гребного канала открыли лыжероллерную трассу
- 14:25
- 10.08.2019
- 22832
-
Акробат Артур Беляков рассказал, как перенес карантин в областной инфекционной клинической больнице
- 14:37
- 26.03.2020
- 20809
-
Озвучена стоимость ремонта бассейна «Дельфин» в Гомеле
- 17:20
- 21.10.2016
- 20125
-
В Гомеле на улице Портовой открылся многофункциональный спортивный комплекс
- 12:48
- 03.07.2020
- 18846
-
«Локомотив» набирает обороты. Футбольный клуб «Гомель» проиграл в дерби
- 21:39
- 26.04.2020
- 16999
-
ХК «Гомель» победил ХК «Металлург Жлобин» со счетом 5:3
- 13:11
- 11.08.2018
- 16488
-
В Гомеле прошел чемпионат по культуризму и фитнесу
- 17:24
- 23.04.2016
- 16410
-
Фоторепортаж. В Гомеле прошел «Осенний велопробег»
- 18:33
- 29.09.2018
- 15849


