Сустрэча ў “Гомельскай праўдзе”

  • 1616
  • 11:13
  • 24.01.2008
Поделиться
Амаль на дзве тысячы падпісчыкаў прыбавілася
ў “Гомельскай праўды” ў параўнанні са студзенем мінулага года. І сёння наша абласная газета лідыруе
па колькасці чытачоў сярод аналагічных выданняў рэспублікі.

Чым жыве сёння галоўная газета рэгіёну, які мае кадравы
і творчы патэнцыял? Гэтымі і іншымі пытаннямі дэталёва цікавіўся падчас сустрэчы ў рэдакцыі намеснік старшыні абласнога
выканаўчага камітэта П. А. Кірычэнка. Ён крыху больш месяца займае гэтую пасаду, і зразумела, што такая размова літа-
ральна наспела.
Пётр Аляксеевіч пазнаёміўся з умовамі працы журналістаў і супрацоўнікаў, цікавіўся тэхнічным забеспячэннем рэдакцыі, творчымі планамі, ходам падпіскі, існуючымі праблемамі. Дарэчы, зараз кожны журналіст мае выхад у інтэрнэт, персанальны камп’ютэр, дыктафон, у газеты ёсць самая сучасная фотатэхніка. Дзякуючы гэтаму, а таксама высокаму прафесіяналізму калектыву наша выданне ў апошнія гады прыкметна прыбавіла не толькі ў сучасным дызайне. На старонках з’явіліся журналісцкія расследаванні, больш стала крытычных і аналітычных публікацый, рэагаванняў на іх, з’явіліся новыя рубрыкі і аўтарскія праекты, сайт у інтэрнэце. “Гомельская праўда” сёння — своеасаблівы гістарычны зрэз паўсядзённага жыцця нашага рэгіёну.
С. ЛАЎРЭНАЎ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей