З часоў сівой даўніны дайшло да нашых дзён прыгожае, дзівоснае свята Купалле. Напоўненая пахам кветак і траў, умытая светлымі ліпеньскімі росамі купальская ночка кліча, заманьвае хлопцаў і дзяўчат на пошукі чароўнай папараць-кветкі. І хаця яшчэ ніводнаму чалавеку на зямлі не ўдалося яе знайсці, мара і надзея зрабіць гэта не пакідае нікога вось ужо колькі вякоў. Продкі славянскіх народаў шанавалі свята, прыдумлялі прыгожыя абрады падчас яго правядзення. Многае з таго дайшло да нашых дзён — у гэтым пераканаліся ў чарговы раз тысячы гамяльчан, што прыйшлі надвячоркам у аўторак на бераг возера Любенскае, што ў Савецкім раёне абласнога цэнтра.Як і мае быць, прама з возера, на цеплаходзе, завіталі да ўдзельнікаў свята шматлікія персанажы — Купалінка, Ян, Баба-Яга з нячысцікамі. Самадзейныя мастацкія калектывы Гомельскіх цеплавых сетак, Гомельскіх электрасетак, вагонарамонтнага завода, ЦЭЦ-2, абласнога Дома тэхнічнай і мастацкай творчасці ад шчырай душы дарылі гледачам песні і прыгожыя танцы. Бы светлыя прывіды ў промнях сонца на захадзе, бясшумна слізгалі па паверхні возера парусныя лодкі, а ў небе, бы вялізны дзівак-каршун, кружыў дэльтаплан.
І вось настае кульмінацыйная кропка свята. Да складзеных сухіх паленцаў падыходзяць з факеламі ў руках Купалінка і Ян — яны ж Таццяна Абушэнка і Андрэй Набок. Умомант узвіваецца ў вячэрняе неба полымя купальскага вогнішча, якое, як вядома, знішчае ўсялякую нечысць, ачышчае кожнага, хто дакранецца да яго рукою ці пераскочыць... Да азёрнага берага падыходзяць святочна апранутыя дзяўчаты і, ціха вымавіўшы запаветнае заклінанне аб будучым суджаным, апускаюць на ваду вянкі з запаленымі свечкамі. Плывуць у вячэрнім змроку агеньчыкі, адлюстроўваючыся ў азёрнай вадзе, у пошуках шчасця і здзяйснення запаветных мар.
Вельмі цесна пераплятаюцца абодва святы — язычніцкае Купалле і біблейскае нараджэнне Іана Прадцечы, якому было наканавана праз пэўны час хрысціць у водах Іардана самога Іісуса. Таму і стаяць святы побач: першае — з вечара, а другое — назаўтра ўранку, 7 ліпеня. І так з года ў год, з веку ў век...
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Врач психиатр-нарколог о том, как выйти из запоя и кому не грозит похмелье
- 15:09
- 06.11.2014
- 169270
-
Прямая линия с кардиологом: почему таблетки от давления не помогают, а мужские сердца разбиваются чаще
- 11:45
- 21.09.2017
- 150253
-
Если “прихватило” сердце, или Самопомощь при стенокардии
- 11:13
- 24.01.2008
- 145447
-
Что вреднее для почек: арбуз, пиво или минералка? (дополнено)
- 09:37
- 22.09.2015
- 128687
-
Какая доза выпитого алкоголя может стать смертельной
- 11:17
- 20.03.2019
- 127421
-
В Гомеле начали применять китайскую вакцину от коронавируса. Чем она отличается от российской?
- 13:22
- 18.03.2021
- 78348
-
Почему болит печень и как восстановить этот орган
- 15:32
- 02.09.2019
- 74021
-
Сколько стоит ЭКО в Гомеле, и есть ли возрастные ограничения на эту процедуру?
- 15:53
- 16.01.2015
- 66230
-
Нужно ли принимать аспирин для профилактики и снижает ли чеснок холестерин? Как сохранить здоровье сердца, рассказала гомельский кардиолог
- 15:01
- 12.10.2018
- 61914
-
В Гомеле провели более тысячи операций по эксимер-лазерной коррекции зрения
- 12:08
- 14.04.2016
- 55779


