Фашысцкая акупацыя, калгасныя палачкі-працадні, моцны шлюб назаўжды... Па біяграфіі Івана Лескаўца можна вывучаць гісторыю роднага краю
Фашысцкая акупацыя, калгасныя палачкі-працадні, моцны шлюб назаўжды... Па біяграфіі Івана Лескаўца можна вывучаць гісторыю роднага краю
Ні дня са свайго нялёгкага жыцця не пагадзіўся б выкрасліць 90-гадовы тураўчанін Іван Лескавец.
Ні дня са свайго нялёгкага жыцця не пагадзіўся б выкрасліць 90-гадовы тураўчанін Іван Лескавец.

Амаль 60 гадоў пражылі ў шлюбе Ева Ніканаўна і Іван Піліпавіч. Фота з архіва героя публікацыі
Глядзеў смерці ў вочы
– Жылі ў Дварцы, у бацькоў нас было сямёра. Маці казала, што я сярэдні, нарадзіўся, як жыта ўбіралі. Яна мне адзін год скасавала. Пасля вайны, у каго былі малыя дзеці, давалі «помашч». У метрыках замест 1934-га запісаны 1935 год. Немцаў мы пабачылі толькі ў жніўні. Ехалі па вуліцы вярхом на бяльгійскіх куцахвостых конях, рукавы салдацкай формы закасаныя. Да восені ў Тураве было ціха, пакуль не набралі паліцаяў. Вось тыя лютавалі, людзей забівалі ні за што. У вёсцы было 125 двароў, уцалела ўсяго 15. Дахі саламяныя, гарэлі хутка. Добра, што сем’і паўцякалі.
Наш дом таксама агонь не пашкадаваў. Бацька ў Вароніна купіў зруб. Як перавозілі, немец казаў: «Не стройся, усё роўна спалім». Два нашыя кані вайну перажылі, а карову стараста вывеў з адрыны і фрыцам аддаў. Голадна было. Самы жаданы пачастунак – кусок чорнага жытняга хлеба пасыпаць соллю і, прытуліўшыся да цёплай печы, са смакам з’есці. Прыбягу калі позна з вуліцы, маці кажа: «Няльзя хлеб рэзаць, як сонца зашло». Клаўся спаць галодным...
Вялікіх баёў у Тураве і Дварцы не памятаю. Мы, малыя, цікавіліся ўсім. Бегалі на рэчку купацца і аднойчы пабачылі на беразе шэсць бронекацераў. Чырвоная армія ў 1944-м наступала з Азяран, адтуль чуліся гукі гармат. Людзі ў гэты ліпеньскі дзень хаваліся за ракою. Вельмі цяжкі час перажылі. Брат самы старэйшы, Максім, загінуў пры вызваленні Веткі. Не дай бог вайны нікому...
Жоўтыя боты
– Мы, пераросткі, не дужа хацелі вучыцца з малечай. Другія ўжо інтарэсы захаплялі. У чатырохгодцы – маленькай драўлянай хатцы – парт не было, клаліся жыватамі на падлогу і слухалі настаўніка. У каго ёсць кусок газеты, той пісаў на белых палях, а ў каго няма – 45 хвілін так ляжаў. Два першых класы было, два – другі і чацвёрты. Басаногія хлопцы мне зайздросцілі. Па той самай помачы маці атрымала жоўтыя боты амерыканскія. У школу я іх насіў, а са школы брат абуваў. Скаціну восенню пасвіш, пад тоненькай куфаечкай стулішся ад холаду, хукаеш на рукі. Сямігодку заканчваў у будынку на гары, а пазней яшчэ і вячэрнюю. У горад не паехаў вучыцца, бо тады калгаснікам не выдавалі пашпарты. Гэты дакумент у мяне з’явіўся толькі ў пачатку 1980-х. Ды, чэсна, і не хацелася ад дому адрывацца.
З чатырох і да ночы
– У 16 год пайшоў я ў калгас, на коні. Сеялі кок-сагыз (з гэтай культуры атрымлівалі каўчук для вытворчасці гумавых вырабаў – прым. аўтара), лён, каноплі. У чатыры раніцы ўставалі паліваць тытунь, а дахаты вярталіся, бывала, і цёмнай ноччу. І ніхто не глядзеў на гадзіннік, каб у шостай вечара, як зараз, пайсці дамоў. Да 1961 года рабілі за працадні. У ведамасць ставілі палачку, за якую пасля збору ўраджаю разлічваліся тым, што вырасла. Помню першую палучку, 120 рублёў – вялікія грошы. Праз некаторы час мяне адправілі вучыцца на механізатара ў Тураўскую сельгастэхніку. Першыя два трактары Т-16 і Т-25 без кабіны былі. А потым далі стары МТЗ-50. Перабраў сам, казалі: «У цябе, Ян, залатыя рукі». За дваццаць пяць гадоў змяніў нямала агрэгатаў. Багата грамат зарабіў і медалі ёсць – «Ветеран труда» і «Победитель соцсоревнования». Як надыйшла пенсія, вярнуўся зноў да коней. І толькі ў 77 канчаткова кінуў працу. Дзеці пачалі сварыцца: «Бацька, колькі можна? Адпачні». Агульны стаж – 55 гадоў.
Пакахаў за адзін дзень
– У 2017-м пайшла з жыцця мая Ева Ніканаўна. Пражылі разам 59 гадоў і адзін месяц. Яна сірата з Борак, на тры гады старэйшая. Пазнаёміліся, панаравіліся адзін другому і праз дзень пажаніліся. Распісваліся ў Рудні-Грэбені. Шлюбных убораў не было, вяночак нявеста сама спляла. Дачка Галя нарадзілася ў хаце маіх бацькоў. А на Паску 1959-га перабраліся ў сваю, новую. Тут параслі і Люда са Светай. Як жылі? Усяк было, і саступалі, і сварыліся іншы раз. Але ж, як дзядзька адзін казаў: «Ночка цёмная ўсё памірыць». Гаспадарка была вялікая, зямлі абраблялі шмат. Гаравалі...
Патроху ўзбіваліся на капейку. У канцы 1960-х тэлевізар у растэрміноўку купіў. Першы ён з’явіўся ў настаўніцы, а потым – у нашай хаце. Помню, як прыходзілі хлопцы, з якімі вучыўся механізацыі, глядзець кіно «Свадьба в Малиновке». Суседзяў збіралася многа каля экрана.
У мяне шэсць унукаў і восем праўнукаў. Дзеўкі добра глядзяць. Каб не сумаваў, курэй мне завялі – дзевяць штук і певень. Тры каты жывуць дома. Хаджу ў магазін сам, службу ў царкве наведваю. Калі дзень праляціць і не прыкмеціш, а ў другі хоць на сценку лезь. Кніжкі мяне ратуюць, дзеці возяць пачкамі, люблю чытаць. Па гадах, напэўна, у сваю маці пайшоў. Яна дажыла да 103 гадоў.
А яшчэ быў выпадак
– Пасля вайны вярталіся ў Тураў франтавікі. Уцалелыя і калечаныя. На грудзях многіх ордэны і медалі нагадвалі іканастас. Адзін з ветэранаў стаў старшынёй калгаса. А неўзабаве яго судзілі. У чалавека было дзве сям’і, і ў абедзвюх малыя дзеці галадалі. Каб выратаваць іх, ён падгаварыў аднаго чалавека ўкрасці мех пшаніцы. За гэты ўчынак франтавіку далі пяць гадоў турмы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Сотрудники органов прокуратуры Гомельской области благоустраивают захоронения бывших работников ведомства
- 17:19
- 05.07.2025
- 32181
-
Грабил, убивал и страшно боялся справедливости. Установлены новые факты зверств начальника Хойникской районной полиции на Гомельщине
- 10:20
- 18.10.2025
- 24475
-
В Минск и Могилев на скорости 90 километров в час: Автомобильную дорогу «Центролит - Урицкое - Уваровичи» открыли сегодня после реконструкции
- 19:16
- 01.07.2024
- 20629
-
Мы победили! В Гомеле открыт памятник Константину Рокоссовскому
- 16:40
- 26.11.2025
- 19950
-
Знаковая дата на века. Гомель отпраздновал День освобождения от немецко-фашистских захватчиков
- 10:41
- 26.11.2025
- 18288
-
Ты выстоял, Гомель, в годину лихую... Накануне дня освобождения города над Сожем в областном общественно-культурном центре прошел торжественный концерт
- 17:30
- 25.11.2025
- 17704
-
На публичной кадастровой карте Беларуси обновили данные о деревнях, сожженных в годы Великой Отечественной войны
- 19:30
- 26.10.2025
- 17584
-
Наш долг – знать и помнить! В Гомеле на Аллее Героев состоялся митинг, посвященный 82-й годовщине освобождения областного центра от немецко-фашистских захватчиков
- 15:05
- 25.11.2025
- 17007
-
Участники мероприятий, посвященных 82-й годовщине освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков, возложили цветы на площади Восстания областного центра
- 16:10
- 26.11.2025
- 16757
-
Они сражались за Гомель. В наших сердцах вечно будут жить имена воинов-освободителей
- 08:35
- 26.11.2025
- 16683