22 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску адкрыецца літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Дарогі вайны”

  • 2742
  • 18:00
  • 21.06.2021
Поделиться
Яна прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і знакавых юбілеяў з дня нараджэння пісьменнікаў Макара Паслядовіча, Анатоля Астрэйкі, Сцяпана Гаўрусёва і нашага земляка Барыса Сачанкі. У адкрыцці прыме ўдзел старшыня савета Мінскай гарадской ветэранскай арганізацыі Анатоль Адоньеў.
Як вядома, у 1943 годзе гітлераўцы спалілі родную вёску Барыса Сачанкі Вялікі Бор на Хойнікшчыне. У полымі загінула 128 аднавяскоўцаў. Астатніх, у тым ліку і сям’ю будучага пісьменніка, фашысты вывезлі ў Германію, дзе і 8-гадоваму Барысу давялося шмат перажыць на ферме нямецкага землеўладальніка. Гэта Барыс Іванавіч пазней і адлюстраваў у сваёй творчасці.
Свае слова пра пісьменнікаў скажуць Віктар Шніп, Алена Стэльмах, Барыс Пятровіч. 
afisha_35.png

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей