Да Міжнароднага дня роднай мовы сетка OZ выпусціла настольную гульню «Мема. Пісьменнікі». У яе ўключылі 20 славутых беларускіх аўтараў і 50 папулярных твораў.

Гульня мае два варыянты правілаў. Першы – класічны, калі трэба шукаць пары карт па прынцыпе «пісьменнік і яго твор». Другі варыянт – камандны. Карты з імёнамі аўтараў выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці па даце нараджэння. Для павелічэння складанасці ў дадатак да картак з творамі ідуць яшчэ і налепкі.
Дзякуючы гульні можна значна паглыбіць свае веды ў беларускай літаратуры XIX-XX стагоддзяў. Сярод згаданых у настолцы аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц і многія другія.
«Мема. Пісьменнікі» – трэцяя гульня ў серыі Мема. Акрамя картак з аўтарскімі ілюстрацыямі да настолкі прыкладаецца брашура з цікавымі фактамі пра беларускіх літаратараў. Спадзяемся, што «Мема. Пісьменнікі» дапаможа не толькі ўзнавіць веды са школьнай праграмы, але і заахвоціць больш чытаць на роднай мове», – адзначылі ў OZ.


Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Откуда секонд-хенды берут одежду и аксессуары?
- 19:16
- 28.04.2025
- 204333
-
Химию для бассейна необходимо выбирать обдуманно
- 10:58
- 27.01.2022
- 147936
-
Виниловый пол: практичное и стильное решение для вашего дома
- 10:11
- 16.10.2024
- 128073
-
Мопед Альфа 110: характеристики, преимущества и недостатки
- 15:49
- 21.01.2022
- 36444
-
Перспективы использования беспилотных автомобилей для грузоперевозок по России
- 20:42
- 06.02.2025
- 33306


