З Джэкі Чанам і Пірсам Броснанам: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў баявік «Іншаземец» у беларускай агучцы
Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Іншаземец». Гэты баявік з Джэкі Чанам у галоўнай ролі папоўніў калекцыю сэрвісу «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Расказваем, чым цікавы драматычны экшэн і чаму яго варта паглядзець.

Па сюжэце лонданскі бізнэсмэн кітайскага паходжання Цюань адкрывае рэстаран у паўднёвай частцы горада і з гонарам назірае за сталеннем дачкі, якая ператвараецца ў прыгожую маладую жанчыну. Але аднойчы дзяўчына гіне падчас тэракту, учыненага I.R.A. Гледзячы як ўлады не занадта заўзята шукаюць тэрарыстаў, Цюань вырашае самастойна знайсці і знішчыць злачынцаў.

Фільм выйшаў на экраны ў 2017 годзе і быў зняты рэжысёрам Марцінам Кэмпбэлам па матывах кнігі 1992 года «Кітаец» Стывена Лізера. На ролю ветэрана вайны ў В'етнаме, які помсціць за сваю дачку, запрасілі Джэкі Чана і гэта той рэдкі выпадак, калі караля трукаў і камедый можна ўбачыць у вялікай драматычнай ролі. Разам з ім у фільме зняўся Пірс Броснан, які сыграў былога члена I.R.A., які стаў брытанскім чыноўнікам.
Фільм «Іншаземец» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 50 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.
Реклама
Другие статьи раздела
-
Откуда секонд-хенды берут одежду и аксессуары?
- 19:16
- 28.04.2025
- 204333
-
Химию для бассейна необходимо выбирать обдуманно
- 10:58
- 27.01.2022
- 147936
-
Виниловый пол: практичное и стильное решение для вашего дома
- 10:11
- 16.10.2024
- 128073
-
Мопед Альфа 110: характеристики, преимущества и недостатки
- 15:49
- 21.01.2022
- 36444
-
Перспективы использования беспилотных автомобилей для грузоперевозок по России
- 20:42
- 06.02.2025
- 33306


