Сем дзесяцігоддзяў побач з чытачом гарадская бібліятэка імя І. П. Мележа

16/08/2023 17:19 1340 0 / Гомельская правда Наталля Рымашэўская

13 жніўня 1953 года выканкам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне ў доме № 3 па Пушкінскаму завулку адкрыць 2-ю гарадскую бібліятэку. З таго часу шмат што змянілася, але засталася любоў да кнігі.










Узаемадзеянне бібліятэкі і дзіцячых садоў пачалося з 2012 года ў рамках праекта «Бібліясад»








Пэўны час установа зна­ходзілася на вуліцы К. Марк­са ў доме № 9, з мая 1976-га – у новым памяшканні двухпавярховага будынку па вуліцы Яраслаўскай. У гэтым жа годзе 30 лістапада бібліятэцы прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.







Першай загадчыцай стала Вольга Марыновіч, якая ў мінулым годзе адзначыла 100-гадовы юбілей. Разумны, та­ленавіты, энергічны і працавіты кіраўнік, душою ратавала за справу, у калектыве гэта адчувалі і падтрымлівалі. З цеплынёй успамінае Вольга Андрэеўна супрацоўнікаў Зінаіду Вяроўкіну, Раісу Хевелеву, Ірыну Петрычэнка, Ганну Гракаву і іншых.







Цікава, што за 1976 год бібліятэку наведалі больш за тры з паловай тысячы чытачоў, асаблівай папулярнасцю яна карысталася сярод рабочай і студэнцкай моладзі. Шмат увагі надзялялася абслугоўванню чытачоў на прадпрыемствах. На рамонтна-механічным заводзе быў арганізаваны клуб аматараў паэзіі «Сучаснік», а ў архівах бібліятэкі захавалася ганаровая грамата калектыву ад мелькамбіната № 8 за актыўную прапаганду кніг.














У 1977 годзе бібліятэка ўвайшла ў склад гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і стала філіялам № 1. Гэты час адметны актыўным будаўніцтвам. У 1980 годзе ў мікрараёне Валатава па вуліцы Свірыдава ў доме № 43 пад бібліятэку выдзелена асобнае памяшканне. Светлае, прасторнае, побач з аўтобусным прыпынкам, яно радавала бібліятэкараў і прыцягвала ўвагу жыхароў.







Бібліятэка расла, разві­валася, ішла напе­рад, каб быць сапраўдным кніж­­на-ін-фармацыйным цэнтрам для ка­рыстальнікаў. Напрыклад, падчас кіраўніцтва Святланы Кузьміч добрай традыцыяй стала правядзенне Тыдня мележаў-скай кнігі. Попытам карысталіся ваенна-патрыятычны клуб «Шчыт і меч», відэалекторыі, тэатральная студыя. У 90-х гадах установа набыла статус бібліятэкі сямейнага чытання. Новая загадчыца Алена Гашчук з калектывам супрацоўнікаў і аднадумцаў асаблівую ўвагу надавалі чытаючым сем’ям, выхаваўчай рабоце з дзецьмі. У 1997 годзе па ініцыятыве бібліятэкара Ганны Гатальскай створаны літаратурна-музычны клуб «Ча­роў­ная муза», які працуе і сёння, а сучасны кіраўнік аб’яднання Лілія Белакапытава працягвае лепшыя традыцыі і дапаўняе новымі ідэямі.














Валатава разбудоўваецца, вырастаюць новыя мікрараёны, адкрываюцца навучальныя ўстановы, адпавядае патрабаванням часу і бібліятэка. У 2002 годзе тут арганізаваны дзіцячы аддзел з абанементам і чытальнай залай, у якім абслугоўваюцца чытачы з дашкольнага ўзросту да 9-га класа. Шмат увагі на­дзялялася сямейнаму чытанню, арганізацыі вольнага часу, наладжванню сямейных гурткоў для маладых бацькоў, духоўна-маральнаму выхаванню чытачоў. Аўтаматызацыя з 2017 года значна палепшыла і паскорыла якасць абслугоўвання.







У розныя часы працавалі А. Брундукова, загадчыца з 2007 па 2017 год, супрацоўнікі А. Гардзеева, А. Бацішчава, А. Грэкава, В. Барысенка і іншыя. Гісторыю ўстановы працягвае творчы і ініцыятыўны калектыў пад кіраўніцтвам Ліліі Капусцінай. Тут лічаць набытае за 70 гадоў трывалым падмуркам для далейшага развіцця і робяць усё, каб бібліятэка радавала чытачоў кнігамі, захапляла цікавымі мерапрыемствамі і набывала новых сяброў.

















































Фото прадастаўлена бібліятэкай
Cannot find 'moreview' template with page '' Cannot find 'moreview' template with page ''
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Новые статьи +5
Лента новостей