Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Логотип.png
  



Абласны цэнтр народнай творчасці 12 лютага запрашае на адкрыццё выставы традыцый паўднёвага ўсходу Гомельскай вобласці

576 13:48 / 11.02.2026
Традыцыі вылучаюцца багаццем архаікі, адметным разьбяным дэкорам, моцнымі стараверскімі культурнымі пластамі, характэрным фальклорам, зімова-вясновымі абрадамі і спецыфічным нацыянальным адзеннем.

369985.jpg

Выстава – сумесны праект народнага майстра Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Віктара Шыпкова і майстроў філіяла «Цэнтр рамёстваў Гомельскага раёна».

Удзельнікаў экспазіцыі звязвае шматгадовае сяброўства, цікавасць да этнаграфіі і гісторыі роднага краю, натхнёная праца па адраджэнню аўтэнтычных народных строяў і старажытных тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На выставе можна пазнаёміцца з традыцыямі вёсак Гомельскага раёна праз абрады «Звязда», «Гуканне вясны», «Ваджэнне Сулы». Яны ўвасоблены ў абрадавай атрыбутыцы, рэканструяваных традыцыйных святочных жаночых, мужчынскіх і дзіцячых строях, прадметах старажытнага побыту. Асобнай увагі заслугоўваюць паясы, вырабленыя ў тэхніцы «пляцення на кругавой аснове», якая з’яўляецца найстаражытнейшай тэхнікай стварэння тэкстылю.
Культура
photo_2026-02-01_08-56-36.jpg


гранитснабсбыт.jpg
photo_2026-02-01_08-56-36.jpg