Международная научно-практическая конференция «Нам засталася спадчына...» прошла в ГГУ им. Скорины

  • 2851
  • 17:02
  • 03.11.2022
  • Гомельская правда sb.by
Поделиться
Філалагічны факультэт і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Францыска Скарыны правялі Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Нам засталася спадчына…», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамілі карэспандэнту sb.by у прэс-цэнтры навучальнай установы.
Філалагічны факультэт і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Францыска Скарыны правялі Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Нам засталася спадчына…», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамілі карэспандэнту sb.by  у прэс-цэнтры навучальнай установы.


З пленарнымі дакладамі выступілі загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Штэйнер і прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Вольга Ляшчынская.

Даклады ўдзельнікаў канферэнцыі прысвечаны вывучэнню творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры ў нацыянальным і сусветным кантэкстах, даследаванню мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, пытанням міжмоўнай камунікацыі і этналінгвістыкі, стылістыцы мастацкага слова, медыялінгвістыцы і тэрміналогіі, сучаснаму літаратуразнаўству.


Студэнты філалагічнага факультэта парадавалі ўдзельнікаў канферэнцыі літаратурнай кампазіцыяй па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Пад кіраўніцтвам студэнткі Людмілы Масанавец адбылася гульня-квэст, прысвечаная 140-годдзю са дня нараджэння Коласа. Студэнты падзяліліся на шэсць груп і выконвалі заданні, прысвечаныя біяграфіі паэта: запаўнялі крыжаванку, дапаўнялі словы, якіх не хапала ў самым першым вершы паэта, узнаўлялі цікавыя факты з асабістага жыцця і пісьменніцкай дзейнасці Коласа, шукалі і злучалі радкі верша. Усё гэта адбывалася на такіх станцыях, як «Леснікова сядзіба», «У Палескай глушы», «Каля вытокаў», «Куфэрык цікаўнасцяў», «Рэдактар», «Візітная картка», звязаныя з жыццём класіка беларускай літаратуры. Каманды выдатна справіліся з ўсімі заданнямі і атрымалі пазітыўныя эмоцыі, а, дзякуючы прафкаму студэнтаў ГДУ імя Ф. Скарыны, пераможцы атрымалі прызы.




Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Новые статьи +5
Лента новостей