На Жыткаўшчыне берагуць успаміны пра настаўніка-героя Дзмітрыя Ефіменкі
У нашай школе ёсць традыцыя: на свята першага званка і пасля заканчэння навучальнага года выпускнікі ідуць на могілкі былых настаўнікаў, каб пакласці кветкі і ўспомніць кожнага. Спыняюцца, безумоўна, і каля магілы Дзмітрыя Ефіменкі.
Дзмітрый Трафімавіч Ефіменка ў пераможным 1945 годзе. Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц
Дзмітрый Трафімавіч нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Новая Грэбля Брагінскага раёна. 1 ліпеня 1941 года быў залічаны ў Арлоўскае ваенна-пяхотнае вучылішча, якое знаходзілася ў лагерах пад Арлом. Але вораг падступаў да горада, таму курсантаў эвакуіравалі ў Туркменістан. Праграму, разлічаную на два гады, будучыя лейтэнанты прайшлі за пяць месяцаў. З іх сфарміравалі 36-ю асобную стралковую брыгаду, якая ўжо ў лістападзе 1941 года была накіравана на фронт.
Малады лейтэнант Дзмітрый Трафімавіч камандаваў кулямётнымі падраздзяленнямі – узводам і ротай. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. У баях за населеныя пункты Котава і Чыслава вёў роту ў атаку. Уварваўшыся ў варожую траншэю, рота пад яго камандаваннем знішчыла каля 80 гітлераўцаў.
Дзмітрый Ефіменка двойчы атрымаў раненне, апошняе было надзвычай цяжкім. Ад смерці яго выратаваў салдат, які ў апошняе імгненне перад выбухам адштурхнуў свайго камандзіра, а сам загінуў.
У шпіталі Дзмітрый Трафімавіч сустрэў сваю будучую жонку. Рана доўга не загойвалася, стан пагаршаўся. Выжыць дапамаглі моцны характар, вытрымка і маладзенькая санітарка Зоя. Пасля шпіталя лейтэнант Ефіменка вярнуўся ў строй, а Зоя стала для яго галоўнай падтрымкай. Разам яны пабудавалі дом і выхавалі пяцёра дзяцей.
Пасля вайны Дзмітрый Трафімавіч скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут і вярнуўся разам з сям’ёй у родную Беларусь, працаваў дырэктарам школы ў Брагінскім раёне. Потым пераехаў ў вёску Азяраны Жыткавіцкага раёна, дзе таксама кіраваў школай, вучыў дзяцей гісторыі.
Марыя Балбуцкая, якая тады была маладой настаўніцай пачатковых класаў, успамінае:
– Дзмітрый Трафімавіч быў строгім дырэктарам, патрабавальным, але не памятаю выпадку, каб ён пакрыўдзіў кагосьці грубасцю ці павысіў голас. Нават заўвагі рабіў з усмешкай на вуснах, добразычліва. Не шкадаваў слоў для пахвалы сваім калегам. Працаваць з ім было вялікім задавальненнем. Гэта быў сапраўдны настаўнік, кіраўнік школы, прыклад для маладых.
Вучні Дзмітрыя Трафімавіча ўспамінаюць яго з вялікай удзячнасцю і цеплынёй. Сярод жахаў вайны ён здолеў захаваць у сэрцы любоў да жыцця, каб потым, у мірнай Беларусі, аддаць яе сваім вучням. У нас жыве памяць пра мужнага франтавіка, мудрага настаўніка, сапраўднага чалавека.
Реклама
Другие статьи раздела
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 205759
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132289
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107145
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100958
-
На Гомельщину прибыл бизнесмен из Узбекистана. Он хочет выращивать белорусский картофель и получать качественное молоко
- 21:26
- 23.04.2026
- 96699


