Аб чым пісала «Гомельская праўда» у 1945-м
Нямецкія варвары ў час акупацыі Гомеля разграбілі і поўнасцю знішчылі гістарычны музей. Гомельскі музей – гэта адна з тых славутасцей, якая цесна звязана з гісторыяй Гомеля і народа Беларусі.
Нямецкія варвары ў час акупацыі Гомеля разграбілі і поўнасцю знішчылі гістарычны музей. Гомельскі музей – гэта адна з тых славутасцей, якая цесна звязана з гісторыяй Гомеля і народа Беларусі.
Музей займаў частку былога палаца князя Паскевіча, размешчанага ў выдатным парку культуры і адпачынку. Яго залы захавалі першапачатковае сваё становішча з часу пабудовы палаца, які будаваўся ў канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзяў па плану архітэктара Растрэлі з удзелам лепшых еўрапейскіх майстроў і архітэктараў.
У 1773 годзе Кацярына II падарыла Гомель русскаму палкаводцу фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму, які, як гаворыцца ў летапісах, пабудаваў у Гомелі мураваны палац замест дубовага. Наступныя ўладары Гомеля, сыны Румянцавы, а пасля Паскевічы працягвалі пабудову палаца па тыпу венецыянскіх загарадных палацаў.
На працягу больш чым 150 гадоў у палац збіраліся ўнікальныя рэчы, якія паслужылі асноўным фондам арганізацыі музея ў 1919 годзе. У наступныя гады аж да 1941 года музей папаўняўся рэчамі, мастацкімі творамі і іншымі дакументамі, маючымі вялікае гістарычнае значэнне. Гомельскі гістарычны музей меў вялікую папулярнасць сярод працоўных мас. Вядомасць музея распаўсюджвалася далёка за межамі Беларусі. Наведванне яго ў летнія месяцы даходзіла да 10 тысяч чалавек у месяц.
У сучасны момант музею прадастаўлена памяшканне з трох пакояў па Садовай вуліцы № 5, дзе будзе арганізаваны зусім занава абласны музей краязнаўства.
Музеем праводзіцца работа па збору і апрацоўцы матэрыялаў для экспаніравання тэмы «Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза з гітлераўскай Германіяй». Сярод сабраных і апрацаваных матэрыялаў ёсць: схематычныя карты з паказам гераічнага шляху нашай доблеснай Чырвонай Арміі ад Сталінграда да Гомеля з датамі вызвалення гарадоў і населеных пунктаў Гомельскай вобласці, з паказам размяшчэння партызанскіх атрадаў у тыле ворага на Гомельшчыне, план горада Гомеля з нанясеннем разбураных кварталаў.
Зроблена і сабрана 153 фатаграфіі, сярод якіх больш за 40 штук з жыцця і гераічнай барацьбы партызан, фота разбурэнняў і зверстваў нямецкіх акупантаў, фотаздымкі гістарычных помнікаў і іншыя.
Набыты два часопісы – альбомы рукапісныя з ілюстрацыямі – «Рагачоўскія партызаны ў барацьбе з нямецкімі акупантамі». Ёсць дзве друкарскія пераносныя машынкі, на якіх друкаваліся падпольныя газеты і лістоўкі у тыле ворага на Гомельшчыне.
Сабрана больш за 300 экзэмпляраў гомельскіх падпольных газет і 93 лістоўкі, 5 насценных партызанскіх газет, 9 розных часопісаў, якія выдаваліся спецыяльна для партызан і падпольшчыкаў. Ёсць самаробная зброя партызан, мастацкія творы – партрэты, карціны і зарысоўкі з партызанскага жыцця, сярод якіх асаблівы інтарэс прадстаўляюць карціны: «Налёт партызан», «Суд над фрыцам», «Рэйкавая вайна», «Захоп нямецкай баржы ля вёскі Шарпілаўка», «Нядзельнік па аднаўленні Гомеля». Партрэты: камандзіра партызанскай брыгады Героя Савецкага Саюза тав. Барыкіна, Героя Савецкага Саюза тав. Котчанкі, камісара партызанскага атрада тав. Рамбаева і іншых. Усяго больш за 50 мастацкіх твораў мастака Лебедзева.
Сабрана 80 дакументаў, якія характарызуюць гераічную барацьбу партызан на Гомельшчыне, зверстваў нямецкіх акупантаў у Гомелі і вобласці і іншыя.
Сабраны і апрацаваны звесткі аб колькасным складзе, узбраенні і баявой дзейнасці партызанскіх брыгад і атрадаў вобласці з моманту іх арганізацыі да расфарміравання.
У сучасны момант музей апрацоўвае матэрыялы для афармлення тэм: «Гомель напярэдадні Айчыннай вайны», «Гомель пад ігам нямецкіх акупантаў» і «Гераічная барацьба гамяльчан з акупантамі», а таксама афармляе матэрыялы па аднаўленні разбуранага нашага роднага Гомеля.
8 сакавіка 1945 года
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193620
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 15:19
- 04.05.2021
- 160736
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132222
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107071
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100901
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82612
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78876
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78192
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76259
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62077