За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны:
ВАСЮЧЭНКА Алена Васільеўна – намеснік начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гомельскай мытні;
ЖЫЛІНСКАЯ Таццяна Міхайлаўна – намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці;
КАСЕНКА Дзмітрый Віктаравіч – галоўны інспектар аддзела аналізу і кантролю мытных працэдур Гомельскай мытні;
КОРЗУН Ігар Канстанцінавіч – галоўны інспектар аператыўна-дзяжурнага аддзела Гомельскай мытні;
КРУПЕЙЧАНКА Наталія Мікалаеўна – галоўны інспектар аддзела тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання Гомельскай мытні;
ЛЕВАНЧУК Уладзіслаў Міхайлавіч – галоўны інспектар аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 Гомельскага мытнага паста Гомельскай мытні;
МАЗАНІК Рыгор Анатольевіч – намеснік начальніка аддзела мытных аперацый і кантролю № 9 мытнага паста «Новая Рудня» Гомельскай мытні;
ПЕРАВЕРТАВА Святлана Мікалаеўна – намеснік начальніка аддзела мытнага кошту і постмытнага кантролю Гомельскай мытні;
РАЖКОВА Іна Вітальеўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні;
ЧАРНЯК Вячаслаў Маркавіч – галоўны інспектар аддзела арганізацыі мытнага кантролю Гомельскай мытні.


