Партызанскі летапіс: 80 гадоў таму пачалася «Рэйкавая вайна»

  • 3890
  • 12:27
  • 03.08.2023
  • Гомельская правда Новы дзень
Поделиться
80 гадоў таму, 3 жніўня 1943 г., з мэтай аказаць дапамогу Чырвонай Арміі ў Курскай бітве на акупаванай фашыстамі тэрыторыі партызаны распачалі аперацыю пад кодавай назвай «Рэйкавая вайна». Значны ўклад у гэтую справу ўнеслі і партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі ў Жлобінскім раёне, рассказалі у часопісу "Новы дзень".
relsovV.jpg
Так, у ноч з 3 на 4 жніўня 1943 года на чыгунках паміж Жлобінам і Шацілкамі (сёння – Светлагорск), Жлобінам і Бабруйскам, Жлобінам і Салтанаўкай загрымелі частыя ўзрывы. У выніку гэтых дыверсій на згаданых участках чыгункі некалькі дзён не хадзілі варожыя цягнікі. Да гэтага ў суткі праз Жлобін праходзіла да 40 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага.
У гэтай аперацыі прымалі ўдзел байцы 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады (атрад імя М. В. Фрунзе пад камандаваннем Уладзіміра Паўлава), 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады, партызанскі спецыяльны атрад «Храбрацы» НКДБ БССР, іншыя. Напрыклад, дыверсанты 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады на пачатку аперацыі на ўчастку Жлобін – Бабруйск падарвалі 140 рэек, разбурылі стрэлачныя пераводы, і г. д. А 28 жніўня на гэтым жа ўчастку чыгункі было падарвана ўжо больш за 1 тысячу рэек.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей