Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты
Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтварэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную назву – «Добрушскі край».
Але якой бы ні была эпоха, добрушская раёнка не змяняла галоўнаму шляху, выбранаму з самага пачатку сваёй гісторыі, быць сапраўдным летапісцам роднага краю. Газета жыла праблемамі раёна, разам з дабрушанамі пераадольвала цяжкасці і радавалася іх працоўным поспехам. Закладзеную першымі пакаленнямі добрушскіх журналістаў традыцыю працягвае і развівае сённяшні калектыў рэдакцыі. Нераўнадушны погляд на ўсё, што адбываецца ў раёне, самаадданасць прафесіі, якой прысвяцілі жыццё, гавораць аб тым, што ў выдання неблагі творчы патэнцыял.
З цягам часу мяняецца знешні выгляд газеты, з’яўляюцца новыя сучасныя элементы ў афармленні старонак, але, як і на пачатку сваёй гісторыі, «Добрушскі край» знаходзіцца на вастрыі жыцця раёна, мае сталыя творчыя традыцыі.
Паважаныя калегі! Шчыра віншуем вас са святам – 85-годдзем «Добрушскага краю». Творчага плёну вам, далейшых поспехаў!
Калектыў абласной газеты «Гомельская праўда».
Сакратарыят абласной журналісцкай арганізацыі
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 205759
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132289
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107145
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100958
-
На Гомельщину прибыл бизнесмен из Узбекистана. Он хочет выращивать белорусский картофель и получать качественное молоко
- 21:26
- 23.04.2026
- 96699


