Вынікі дзясятага абласнога конкурсу мастацкай творчасці падведзены ўчора ў Гомелі (фота, відэа)

У тым, што таленавітаму артысту не перашкаджаюць нават фізічныя недахопы, пераканаліся гледачы заключнага гала-канцэрта фестывалю «Вясёлкавы карагод». Вынікі дзясятага абласнога конкурсу мастацкай творчасці падведзены ўчора ў Гомелі.
Адметнасць гэтага фестывалю ў тым, што яго ўдзельнікі — дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы інтэрнатных устаноў. У гэты раз юныя таленты прадставілі 45 адметных нумароў з яскравым нацыянальным каларытам. На сцэну абласнога дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі паднялося звыш 300 выканаўцаў. Сярод іх Уладзіслаў Дашкевіч з Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Хлопчык эмацыянальна праспяваў беларускую народную песню «Грачанікі». Эстрадна-цыркавы нумар «Клаўнада» падрыхтавалі разам валанцёры, навучэнцы і педагогі Гомельскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі. Узняла настрой харэаграфічная кампазіцыя «Гармонікі» ў выкананні танцораў з Рэчыцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Творчасць асаблівых артыстаў ацэньвала рэспубліканскае журы на чале з Антанінай Змушко — начальнікам аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.
На перапынку госці і ўдзельнікі мерапрыемства з захапленнем разглядалі экспазіцыі творчых вырабаў, выкананых у разнастайных тэхніках. Бязмежную фантазію праявілі юныя майстры з абмежаванымі магчымасцямі і навучэнцы дзіцячага дома.
Фестываль «Вясёлкавы карагод» праводзіцца раз у тры гады, адзначыла начальнік аддзела аховы дзяцінства ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Алена Валашыненка. Творчы конкурс — сапраўднае свята і добрая магчымасць для дзяцей, пазбаўленых сям’і, і тых, хто мае асаблівасці фізічнага развіцця, праявіць талент, выйсці за межы свайго інтэрната і раёна. На фестывалі ніхто з удзельнікаў не застаўся ў пройгрышы. Тыя, хто трапіў у фінал, — ужо сталі пераможцамі. А лепшыя з лепшых прымуць удзел у творчай змене ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Роспись и декор банок и бутылок
- 17:35
- 17.03.2014
- 47359
-
Корреспондент «ГП» побывал в институте «Гомельпроект» и узнал, как архитекторы видят наш областной центр в будущем
- 18:29
- 25.11.2013
- 30773
-
Группа инвалидности — явление не постоянное
- 10:13
- 24.01.2008
- 26624
-
Прямая линия: "Чем старше, тем больнее"
- 09:48
- 13.06.2013
- 19479
-
Под страхом смерти
- 11:15
- 24.01.2008
- 18185
-
БМЗ выпустил корпоративный календарь на 2014 год (+фото)
- 15:50
- 27.12.2013
- 17283
-
Возвращение честного имени
- 15:06
- 29.08.2013
- 14932
-
В Гомеле открылся универсальный спортивный зал игровых видов спорта (+фото)
- 11:28
- 30.12.2012
- 12702
-
В Гомеле открылась новая детская поликлиника (фото, видео)
- 13:15
- 26.11.2013
- 12483
-
Признание в любви и фотосессия в подарок
- 08:00
- 12.02.2014
- 12137